Ксаўе Далан

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ксаўе Далан
Remove ads

Ксаўе́ Дала́н (поўнае імя Ксаўе Далан-Тадрос, фр.: Xavier Dolan-Tadros) — канадскі акцёр, рэжысёр, прадзюсар і сцэнарыст.

Хуткія факты Ксаўе Далан, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 20 сакавіка 1989 года ў Манрэалі правінцыі Квебек, Канада. Дэбютаваў у вельмі юным узросце, здымаючыся ў рэкламных роліках для аптэчнай кампаніі. Затым здымаўся ў фільмах і серыялах, у якасці дзіцячага акцёра. У 2006 годзе зняўся ў кароткаметражцы «Люстраное лета» рэжысёра Эцьена Дэсрасьерс, якая выйграла «Берлінале», у 2007 годзе ў «Пакутніцах» Паскаля Лаж’е.

Рэжысёрскі дэбют — фільм «Я забіў сваю маму», які сам Далан апісвае як напаўаўтабіяграфічны, не хаваючы таго факту, што ён гей[4]. Фільм выйграў тры намінацыі ў праграме «Двухтыднёвік рэжысёраў» Канскага кінафестывалю ў 2009 годзе[5], а таксама быў намінаваны Канадай на Оскар.

У 2009 годзе Далан здымае фільм «Уяўнае каханне», які выйграў «Prix Regard Jeune» праграмы «Асобы погляд» Канскага кінафестывалю і ўзнагароду Сіднейскага кінафестывалю.

Трэці фільм Далана «Laurence Anyways» будзе пра транссексуалаў[6]. Сцэнарый ужо напісаны[7], здымкі пачнуцца ўлетку 2011 года.[8] Прэм’ера назначана на 2012 год.

У 2009 годзе ўдзельнічаў у дубляванні мультсерыяла «Паўднёвы Парк» на французскую мову — Далан агучыў Стэна[9].

Дачыненні з Беларуссю

У пазаконкурснай праграме ігравога кіно Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» у 2014 годзе была прадстаўлена рэтраспектыва Ксаўе Далана «Уяўнае каханне», у рамках якой былі паказаны стужкі «Я забіў сваю маму» (2009), «І ўсё ж Ларанс» (2012), «Том на ферме» (2013)[10].

Remove ads

Фільмаграфія

Акцёр

  • 2010 — «Добрыя суседзі» — Жан-Марк
  • 2010 — «Уяўнае каханне» — Франсіс
  • 2009 — «Я забіў сваю маму» — Юберт Мінель
  • 2008 — «Пакутніцы» — Антуан
  • 2007 — «С’юзі» — Punk
  • 2006 — «Люстраное лета» (кароткаметражны) — Жульен
  • 2001 — «Таемная крэпасць» — Майкл
  • 1997 — «Арол ці рэшка» — Эдуард
  • 1997 — «Амерта» (тэлесерыял) — Нікаля
  • 1994 — «Мерсі» (тэлесерыял) — Філс

Рэжысёр і сцэнарыст

  • 2016 — «The Death and Life of John F. Donovan»
  • 2016 — «Juste la fin du Monde»
  • 2014 — «Мамачка» (Mommy)
  • 2013 — «Том на ферме» (Tom à la ferme)
  • 2012 — «І ўсё ж Ларанс» (Laurence Anyways) — меладрама, драма
  • 2010 — «Уяўнае каханне» — меладрама, драма
  • 2009 — «Я забіў сваю маму» — драма, біяграфія
Remove ads

Зноскі

  1. Xavier Dolan // L'Encyclopédie canadienne, The Canadian Encyclopedia
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q130334'></a>
  2. Xavier Dolan-Tadros // Roglo — 1997. — 10000000 экз.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q83365652'></a>
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #1013410289 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>
  4. «Québécois filmmaker electrifies Cannes» Архівавана 3 сакавіка 2016.. The Globe and Mail, May 25, 2009.
  5. Bélanger, Cédric (2009-05-22). "Xavier Dolan gagne trois prix a Cannes". Canoe(фр.). Архівавана з арыгінала 7 чэрвеня 2011. Праверана 2009-05-25.
  6. Provencher, Normand (2009-05-15). "Xavier Dolan". Le Soleil(фр.). Праверана 2009-05-27.
  7. "South Park to air in French this fall". CBC News. 14 August 2009. Архівавана з арыгінала 16 жніўня 2009. Праверана 2009-08-15.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads