Уільям Брэдфард Шоклі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уільям Брэдфард Шоклі
Remove ads

Уільям Брэдфард Шоклі (англ.: William Bradford Shockley; 13 лютага 1910, Лондан — 12 жніўня 1989, Стэнфард) — амерыканскі фізік, даследчык паўправаднікоў, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1956). У гады Другой сусветнай вайны Шоклі ўдзельнічаў у стварэнні амерыканскай школы даследавання аперацый і ў распрацоўцы тактыкі стратэгічных бамбардзіровак. У студзені 1948 года Шоклі вынайшаў плоскасцевы біпалярны транзістар, а затым стварыў навуковую тэорыю, якая тлумачыць яго працу. У 1956 Шоклі заснаваў названую яго імем лабараторыю, якая была адным з вытокаў Крамянёвай даліны.

Хуткія факты Уільям Брэдфард Шоклі, Дата нараджэння ...

У Шоклі спалучаліся талент тэарэтыка і выкладчыка, культ уласнага інтэлекту і цела, неўтаймоўныя цяга да суперніцтва і глухата да меркаванняў і інтарэсаў іншых людзей. Псіхічная неўраўнаважанасць, уласцівая Шоклі з маленства, з гадамі ўзмацнілася і стала прычынай няўдачы ў бізнесе. У 1960-я гады Шоклі захапіўся ідэямі еўгенікі і пачаў публічную кампанію супраць «выраджэння» амерыканскай нацыі. Яго расісцкія тэорыі, адкінутыя грамадствам, разбурылі навуковую рэпутацыю Шоклі, прывялі да фактычнага выгнання з навуковай супольнасці.

Remove ads

Зноскі

1. William B. Shockley // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Cooper D. Y. William Bradford Shockley // Shockley, William Bradford (13 February 1910–12 August 1989), physicist // American National Biography Online / S. Ware[New York]: Oxford University Press, 2017. — ISSN 1470-6229doi:10.1093/ANB/9780198606697.ARTICLE.1302153 Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Шокли Уильям Брэдфорд // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

4. Find a Grave — 1996. Праверана 30 чэрвеня 2024.

5. Geni.com — 2006.

6. NNDB — 2002.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads