Уільям Гарвей

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уільям Гарвей
Remove ads

Уільям Гарвей (англ.: William Harvey; 1 красавіка 1578, Фолкстан, (графства Кент) - 3 чэрвеня 1657, Лондан) — англійскі медык, заснавальнік фізіялогіі і эмбрыялогіі.

Хуткія факты Уільям Гарвей, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Па заканчэнні медыцынскага факультэта ў Кембрыджы (1597) працаваў у Падуі. У 1602 годзе атрымаў дыплом доктара медыцыны Падуанскага ўніверсітэта. Па вяртанні ў Англію (Лондан) быў абраны (1607) членам Каралеўскай калегіі ўрачоў. У якасці галоўнага ўрача і хірурга працаваў у Бальніцы св. Варфаламея. Гарвей - заснавальнік не толькі вучэння аб кровазвароце, але і ўсёй сучаснай фізіялогіі і эмбрыялогіі. Гарвей першы эксперыментальна даказаў, што ў целе жывёлы аднолькавая, параўнальна невялікая, колькасць крыві знаходзіцца ў пастаянным руху па замкнёным шляху ў выніку ціску, які стварае сэрца сваімі скарачэннямі. Апісаў малы (лёгачны) і вялікі кругі кровазвароту. У 1628 выйшла ў свет кніга Гарвея "Анатамічнае даследаванне пра рух сэрца і крыві ў жывёл", у якой ён выказаў у скончаным выглядзе сваё вучэнне аб кровазвароце. У 1651 выйшла кніга Гарвея "Даследаванні аб зараджэнні жывёл", у якой ён абагульніў вынікі шматгадовых даследаванняў, прысвечаных вывучэнню эмбрыянальнага развіцця бесхрыбтовых і пазваночных жывёл (птушак і млекакормячых). Паводле Гарвея, не толькі жывёлы, але і расліны пачынаюць сваё развіццё з яйка.

Remove ads

Зноскі

1. Munk's Roll

2. Гарвей Уильям // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

3. Gregory A. William Harvey // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

4. Lundy D. R. William Harvey // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.

5. Lundy D. R. The Peerage

6. Матэматычная генеалогія — 1997.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads