Біл Клінтан

42-гі Прэзідэнт ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia

Біл Клінтан
Remove ads

Уільям (Біл) Джэферсан Клінтан (англ.: Bill Clinton; па нараджэнні Вільям Джэферсан Блайт-трэці) (нар. 19 жніўня 1946) — 42-і прэзідэнт ЗША.

Хуткія факты Уільям Джэферсан Клінтан, 42-і Прэзідэнт ЗША ...
Remove ads

Біяграфія

Клінтан нарадзіўся і вырас у Арканзасе, і з’яўляецца выпускніком Джорджтаўнскага ўніверсітэта, дзе ён быў членам груп Kappa Kappa Psi і Phi Beta Kappa, і атрымаў стыпендыю Родса для навучання ў Оксфардскім універсітэце. У 1975 годзе ажаніўся з Хілары Клінтан, якая з 2009 па 2013 год была Дзяржаўным сакратаром ЗША. Абодва Клінтаны атрымалі юрыдычную ступень юрыдычнага факультэта Ельскага ўніверсітэта, дзе яны і пачалі сустракацца.

Да вылучэння на пасаду прэзідэнта Біл Клінтан быў губернатарам штата Арканзас з 1979 па 1981 год і з 1983 па 1992 год, а да таго Генеральным пракурорам штата Арканзас з 1977 па 1979 гады. Як губернатар штата Арканзас, Клінтан перапрацаваў сістэму дзяржаўнай адукацыі, а таксама служыў у якасці старшыні Нацыянальнай асацыяцыі губернатараў. Будучы членам Дэмакратычнай партыі Клінтан ідэалагічна быў Новым дэмакратам, а яго палітыка адлюстроўвала філасофію кіравання цэнтрысцкага «Трэцяга шляху».

Першы тэрмін (1993—1997)

Клінтан быў абраны прэзідэнтам у 1992 годзе, перамогшы дзеючага прэзідэнта Джорджа Буша. Ва ўзросце 46 гадоў Біл Клінтан быў трэцім самым маладым прэзідэнтам, і першым з пакалення бэбі-бумераў. Час прэзідэнтства Клінтана прыпаў на адзін з самых працяглых перыядаў эканамічнага росту ў амерыканскай гісторыі. Клінтан падпісаў закон аб Паўночнаамерыканскім пагадненні аб свабодным гандлі. Пасля няўдалай спробы правесці рэформы ў сферы нацыянальнай аховы здароўя, Дэмакратычная партыя атрымала паразу на выбарах, а Рэспубліканская партыя атрымала кантроль над Кангрэсам у 1994 годзе, упершыню за апошнія 40 гадоў. Праз два гады Клінтан стаў першым дэмакратам пасля Франкліна Рузвельта, які быў абраны прэзідэнтам двойчы. Клінтан правеў рэформу сістэмы сацыяльнага забеспячэння і праграмы дзяржаўнага медыцынскага страхавання абароны дзяцей, што забеспечыла медыцынскае страхаванне для мільёнаў дзяцей.

Наведаў Беларусь з афіцыйным візітам 15 студзеня 1994 года. Ва ўрочышчы Курапаты была ўсталявана мемарыяльная «лава Клінтана» (памятны знак «Ад народу ЗША народу Беларусі дзеля памяці»).

Другі тэрмін (1997—2001)

У 1998 годзе адбылася працэдура імпічмента Клінтана Палатай прадстаўнікоў за дачу ілжывых паказанняў перад вялікім журы і стварэння перашкодаў выкананню правасуддзя ў ходзе судовага працэсу супраць яго, звязаныя з скандалам ў Белым доме (а пазней і з Міністэрствам абароны) работніцай Белага Дома Монікай Левінскі. Клінтан быў апраўданы Сенатам ЗША ў 1999 годзе і застаўся на пасадзе для сканчэння тэрміну сваіх паўнамоцтваў. Бюджэтнае ўпраўленне Кангрэсу ЗША паведаміла аб прафіцыце бюджэту ў перыяд з 1998 па 2000 гады, за апошнія тры гады прэзідэнцтва Клінтана. У знешняй палітыцы Клінтан пачаў ваенную інтэрвенцыю ЗША ў войнах у Босніі і Косава, падпісаў закон аб вызваленні Ірака ад Садама Хусейна, а таксама ўдзельнічаў сустрэчы на вышэйшым узроўні ў Кэмп-Дэвідзе ў 2000 годзе для дасягнення ізраільска-палестынскага мірнага дагавора.

Выніковы эканамічны даклад прэзідэнта Біла Клінтана ў студзені 2001 года канстатаваў рост у параўнанні з перыядам 1973–1995 гадоў больш чым у 2 разы прадукцыйнасці працы, нізкі ўзровень беспрацоўя і інфляцыі, ліквідацыю дэфіцыту дзяржаўнага бюджэту і больш хуткія, у параўнанні з іншымі развітымі краінамі, тэмпы росту даходаў насельніцтва[5].

Пасля прэзідэнцтва

Клінтан пакінуў сваю пасаду з найвышэйшым рэйтынгам адабрэння, чым любы іншы прэзідэнт ЗША пасля Другой сусветнай вайны. Пасля гэтага Клінтан прымаў удзел у шматлікіх публічных выступах і гуманітарнай дзейнасці. Клінтан стварыў Фонд Клінтана для вырашэння міжнародных праблем, такіх як прафілактыка СНІДу і глабальнага пацяплення. У 2004 годзе Клінтан апублікаваў сваю аўтабіяграфічную кнігу «Маё жыццё». Клінтан заставаўся актыўным у палітыцы, праводзячы кампаніі за кандыдатаў ад Дэмакратычнай партыі, у тым ліку кампаніі яго жонкі ў Дэмакратычнай прэзідэнцкай намінацыі ў 2008 і 2016 гадах, а таксама кампаніі па выбарах прэзідэнта ЗША Барака Абамы ў 2008 і 2012 гадах.

У 2009 годзе Клінтан быў прызначаны Спецыяльным пасланнікам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Гаіці, і пасля землятрусу ў Гаіці 2010 года Клінтан сумесна з Джорджам Бушам сфармавалі «Клінтан Буш Гаіці фонд». Пасля сыходу з пасады дзейнасць Клінтана была высока ацэненая ў рыйтынгах прэзідэнтаў ЗША.

Remove ads

Сям’я

Thumb

Жонка Хілары Клінтан — 67-ы Дзяржсакратар ЗША (2009—2013).

Дачка Чэлсі Клінтан — кардыёлаг (нар. 27 лютага 1980). Выйшла замуж у ліпені 2010 года.

Узнагароды

  • Ордэн Белага льва I ступені на ланцугу (Чэхія, 1998)
  • Гранд-кампаньён ордэна Лагоху (Папуа — Новая Гвінея, 2006)
  • Ордэн Добрай Надзеі I ступені (ПАР)

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads