Уільям Кінгдан Кліфард
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уільям Кінгдан Кліфард (англ.: William Kingdon Clifford, 4 мая 1845, Эксетэр, Вялікабрытанія — 3 сакавіка 1879, Мадэйра, Партугалія) — англійскі матэматык і філосаф.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Трыніці-каледж у Кембрыджскім універсітэце (1868), атрымаўшы некалькі ўзнагарод за поспехі ў вучобе. У 1871 годзе, па рэкамендацыі Максвела, ён стаў прафесарам матэматыкі і механікі Лонданскага ўніверсітэцкага каледжа. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1874). У 1875 годзе ажаніўся з Люсі Лэйн.
Інтэнсіўная праца (ён любіў працаваць па начах) падарвала здароўе навукоўца. Кліфард адправіўся на лячэнне на востраў Мадэйра, дзе, аднак, памёр ад сухотаў, пакінуўшы маладую жонку і дваіх дзяцей. Пахаваны на Хайгейцкіх могілках, Лондан, побач з магілай Карла Маркса. Люсі пражыла пасля яго смерці яшчэ 50 гадоў, стаўшы за гэты час вядомай пісьменніцай. Пяцітомны збор твораў Кліфарда быў выдадзены пасмяротна.
Remove ads
Зноскі
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads