Уільям Кірбі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уільям Кірбі
Remove ads

Уільям Кірбі (англ.: William Kirby; 19 верасня 1759, Вітнэсгем — 4 ліпеня 1850) — англійскі энтамолаг, ганаровы прэзідэнт Лонданскага каралеўскага энтамалагічнага таварыства.

Хуткія факты Уільям Кірбі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Адзін з заснавальнікаў энтамалогіі нарадзіўся 19 верасня 1759 года ў Вітнэсгеме (каля Іпсуіча, Суфалк, Англія). Яго дзедам быў англійскі тапограф Джон Кірбі, а стрыечнай сястрой — пісьменніца Сара Трымер  (англ.). Сярод яго сяброў, з якімі ён здзяйсняў сумесныя экскурсіі на прыроду, былі натураліст Чарлз Сатан, энтамолаг Томас Маршам  (англ.), батанік Сэр Уільям Джэксан Гукер і іншыя[4].

Памёр святаром у Баргеме ў 1850.

Remove ads

Працы

Напісаў «Monographia apium Angliae» (Іпсўіч, 1802, 2 т.; манаграфія аб пчолах Англіі),[5] «Introduction to Entomology» (сумесна з Уільямам Спенсам, 3 т., 1815—1826; у дарэвалюцыйнай Расіі выйшла пад назвай Кэрби и Спэнсъ «/Общая/ Естественная история насекомыхъ …»).

Таксанамія

Від жукоў-вусачоў Agapanthia kirbyi (Gyllenhal, 1817) названы ў яго гонар.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads