Уільям Мак-Мэхан

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уільям Мак-Мэхан
Remove ads

Уільям Мак-Мэхан (23 лютага 1908 — 31 сакавіка 1988) — аўстралійскі палітык, дваццаты прэм'ер-міністр Аўстраліі.

Хуткія факты Уільям Мак-Мэхан, 20-ы прэм’ер-міністр Аўстраліі ...
Remove ads

Біяграфія

Уільям Мак-Мэхан — першы з трох дзяцей В. Д. Мак-Мэхана. Яго маці, Мэры Элен Уолдэр, памерла, калі Уільяму было 4 гады. Выхаваннем дзіцяці займаўся дзядзька, Самуэль Уолдэр, які адзін час быў мэрам Сіднея. Пасля школы Мак-Мэхан паступіў у Сіднейскі ўніверсітэт, у якім вывучаў эканоміку і права. Працаваў салісітарам у юрыдычнай фірме. У 1939 годзе быў прызваны ў войска і да заканчэння Другой сусветнай вайны даслужыўся да маёра.

У 1965 Мак-Мэхан ажаніўся з Соняй Хопкінс. У іх нарадзілася трое дзяцей (адзін з іх — акцёр Джуліян Мак-Мэхан).

У сакавіку 1971 года Мак-Мэхан стаў прэм’ер-міністрам Аўстраліі. Асноўнымі пытаннямі знешняй палітыкі ў гэты час была адсутнасць дыпламатычных адносінаў з Кітаем і ўдзел у вайне ў В’етнаме, якая выклікала пратэсты ў краіне. Урад Мак-Мэхана адмовіўся прызнаць камуністычны рэжым у Кітаі. У кастрычніку 1971 Мак-Мэхан наведаў з візітам ЗША, дзе сустракаўся з Рычардам Ніксанам. 18 жніўня 1972 ён абвясціў аб пачатку вываду войскаў з В’етнама.

Сярод сацыяльных зменаў падчас кіравання Мак-Мэхана — адкрыццё сетак рэстаранаў хуткага абслугоўвання Pizza Hut і Мак-Доналдс у 1971 годзе, фарміраванне жаночага выбарнага лобі, якое было незадаволена нізкай роляй жанчын у палітыцы, а таксама першы юрыдычны офіс для тубыльцаў.

Remove ads

Зноскі

  1. Sir William McMahon // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  2. Sir William McMahon // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q107343683'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads