Сіднейскі ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сіднейскі ўніверсітэт (англ.: University of Sydney) — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Сідней у штаце Новы Паўднёвы Уэльс.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Заснаваны ў 1850 годзе, гэта старэйшы ўніверсітэт як у Аўстраліі, так і ў Акіяніі. Гэта быў адзін з першых універсітэтаў у свеце, які прымаў студэнтаў выключна на аснове акадэмічных заслуг, і адкрыў свае дзверы для жанчын на той жа аснове, што і для мужчын. Універсітэт складаецца з васьмі факультэтаў і школ, праз якія ён прапануе ступені бакалаўра, магістра і доктара. Пяць лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі былі звязаны з універсітэтам у якасці выпускнікоў ці выкладчыкаў. Універсітэт падрыхтаваў восем прэм'ер-міністраў і двух генерал-губернатараў Аўстраліі.
Remove ads
Структура
- Факультэт мастацтваў і сацыяльных навук
- Факультэт інжынерыі
- Факультэт медыцыны і здароўя
- Факультэт прыродазнаўчых навук
- Школа архітэктуры, дызайну і планавання
- Школа бізнесу
- Школа права
- Кансерваторыя
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сіднейскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads