Уільям Роўэн Гамільтан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уільям Роўэн Гамільтан (англ. William Rowan Hamilton; 4 жніўня 1805 — 2 верасня 1865) — выдатны ірландскі матэматык і фізік XIX стагоддзя.
Remove ads
Біяграфія
Гамільтан нарадзіўся ў Дубліне, у сям’і юрыста. З-за фінансавых цяжкасцей з трох гадоў яго выхоўваў дзядзька па бацьку, Джэймс Гамільтан, вікарый і настаўнік у горадзе Трым.
Ужо ў дзяцінстве хлопчык выявіў незвычайныя здольнасці. У 7 гадоў ён ведаў старажытнаяўрэйскую мову, у 12 — пад кіраўніцтвам дзядзькі Джэймса, добрага лінгвіста, ведаў ужо 12 моў і сярод іх фарсі, арабская і санскрыт. У 13 гадоў ён напісаў кіраўніцтва па сірыйскай граматыцы.
Пасля моў надышла пара захаплення матэматыкай. Двума гадамі раней Гамільтану трапіўся лацінскі пераклад «Пачаткаў» Еўкліда, і ён дэталёва вывучыў гэта сачыненне; ў 13 гадоў ён прачытаў «Універсальную арыфметыку» Ньютана, у 16 гадоў — большую частку «Матэматычных пачаткаў натуральнай філасофіі» Ньютана, у 17 гадоў — пачаў вывучэнне «Нябеснай механікі» Лапласа.
1823: паступіў у Трыніці-каледж у Дубліне. Ён паказаў бліскучыя здольнасці, і ў 1827 годзе, яшчэ студэнтам, быў прызначаны прафесарам астраноміі ў Дублінскім універсітэце і каралеўскім астраномам Ірландыі, пост Каралеўскага астранома Ірландыі займаў на працягу 38 гадоў — даўжэй, за астатніх, каго прызначалі на гэту пасаду. Публікуе шэраг работ па геаметрычнай оптыцы.
1833: жэніцца з Хелен Бэйлі. Шлюб аказаўся не вельмі ўдалым, і Гамільтан пачаў злоўжываць алкаголем.
1834—1835: класічныя працы па гамільтанавай механіцы.
1835: віцэ-кароль Ірландыі ўзвёў Гамільтана ў баранеты.
1837: абраны прэзідэнтам Каралеўскай ірландскай акадэміі і членам-карэспандэнтам Пецярбургскай акадэміі навук.
1843: адкрывае кватэрніёны і паглыбляецца ў іх даследаванне.
У канцы жыцця Гамільтан пакутваў ад душэўнага разладу.
Remove ads
Зноскі
- William Rowan Hamilton // Brockhaus Enzyklopädie
- www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 31 сакавіка 2023.
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads