Уільям Рута
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уільям Самоі арап Рута (англ.: William Samoei arap Ruto; нар. 21 снежня 1966[1], Kamagut[d], Кенія[1]) — кенійскі палітык, актывіст, прэзідэнт Кеніі з 2022 года. Заснавальнік партыі Аб’яднаны Дэмакратычны альянс.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 21 снежня 1966 года ў вёсцы Камагут і скончыў мясцовую пачатковую школу. На пачатку 1980-х гадоў, вучыўся ва Універсітэце Найробі па спецыяльнасці «біялогія», займаўся актывісцкай дзейнасцю.
На выбарах 1992 года, вёў перадвыбарчую кампанію па пераабранні Дэніеля арапа Моі, затым працаваў памочнікам некаторых членаў парламента Кеніі. У 1997 годзе, быў упершыню абраны ў парламент Кеніі. Планаваў удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2007 года ад аранжавага руху. Заняў трэцяе месца на партыйных праймерыз з 368 галасамі. З 2012 года займаў міністэрскія пасады ва ўрадзе Кеніі.
Абіраўся намеснікам прэзідэнта ў жніўні і кастрычніку 2013 года, а таксама ў 2018 годзе.
У 2018 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі у вобласці экалогіі раслін за дысертацыю «Уплыў чалавечай дзейнасці на землекарыстанне і змены на якасць навакольнага асяроддзя прыбярэжных экасістэм: тэматычнае даследаванне водападзелу балота Сайва ў Заходняй Кеніі».
На выбарах 2022 года абраны прэзідэнтам Кеніі[2].
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads