Уільям Стайран
амерыканскі пісьменнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уільям Ста́йран[9] (англ.: William Styron, 11 чэрвеня 1925 — 1 лістапада 2006) — амерыканскі пісьменнік і публіцыст. Лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі 1968 года. Член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук, Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў горадзе Ньюпарт-Ньюс (штат Вірджынія, ЗША). Скончыў Дэвідсан-каледж у Дарэме (Паўночная Караліна). У 1943—1945 гадах служыў у марской пяхоце ЗША на Ціхім акіяне. У 1947 годзе скончыў Універсітэт Дзьюка і атрымаў ступень бакалаўра мастацтваў па англійскай мове.
У 1950-х гадах быў у складзе супольнасці амерыканскіх эмігрантаў у Парыжы. У 1953 годзе стаў рэдактарам-кансультантам часопіса Paris Review.
Памёр ад пнеўманіі на востраве Мартас-Він’ярд (штат Масачусетс).
Remove ads
Творчасць
Дэбютаваў у друку як пісьменнік у 1945 годзе. На яго творчасць паўплывалі Уільям Фолкнер і экзістэнцыялісты (раман «І падпаліў гэты дом», 1960)[9]. У 1967 годзе выйшаў гістарычны раман «Прызнанні Ната Тэрнера» (The Confessions of Nat Turner). Сярод твораў Уільяма Стайрана маральна-філасофскі раман «Выбар Сафі», 1979, экранізаваны ў 1982 годзе), аповесці «Знікаю ў цемры» (1951), «Доўгі марш» (1952), зборнікі эсэ і публіцыстыкі.
Remove ads
Зноскі
- William Styron // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- William Styron // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads