Уільям Стайран

амерыканскі пісьменнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Уільям Стайран
Remove ads

Уільям Ста́йран[9] (англ.: William Styron, 11 чэрвеня 1925 — 1 лістапада 2006) — амерыканскі пісьменнік і публіцыст. Лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі 1968 года. Член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук, Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры.

Хуткія факты Уільям Стайран, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Ньюпарт-Ньюс (штат Вірджынія, ЗША). Скончыў Дэвідсан-каледж у Дарэме (Паўночная Караліна). У 1943—1945 гадах служыў у марской пяхоце ЗША на Ціхім акіяне. У 1947 годзе скончыў Універсітэт Дзьюка і атрымаў ступень бакалаўра мастацтваў па англійскай мове.

У 1950-х гадах быў у складзе супольнасці амерыканскіх эмігрантаў у Парыжы. У 1953 годзе стаў рэдактарам-кансультантам часопіса Paris Review.

Памёр ад пнеўманіі на востраве Мартас-Він’ярд (штат Масачусетс).

Remove ads

Творчасць

Дэбютаваў у друку як пісьменнік у 1945 годзе. На яго творчасць паўплывалі Уільям Фолкнер і экзістэнцыялісты (раман «І падпаліў гэты дом», 1960)[9]. У 1967 годзе выйшаў гістарычны раман «Прызнанні Ната Тэрнера» (The Confessions of Nat Turner). Сярод твораў Уільяма Стайрана маральна-філасофскі раман «Выбар Сафі», 1979, экранізаваны ў 1982 годзе), аповесці «Знікаю ў цемры» (1951), «Доўгі марш» (1952), зборнікі эсэ і публіцыстыкі.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads