Уладзімір Пракопавіч Белавусаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзі́мір Прако́павіч Белаву́саў (1 студзеня 1921, вёска Слабодка, Шумілінскі раён, Віцебская вобласць24 кастрычніка 2006) — беларускі савецкі кінамастак. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1973)[1].

Хуткія факты Уладзімір Пракопавіч Белавусаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 1 студзеня 1921 года ў вёсцы Слабодка Віцебскай вобласці. Скончыў Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі ў Маскве ў 1954 годзе. Удзельнічаў у мастацкіх выставах з 1952 года[2].

Працаваў мастаком-пастаноўшчыкам на кінастудыі «Беларусьфільм» з 1954 да 1983 года[2].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1958 года[2].

Памёр 24 кастрычніка 2006 года.

Творчасць

Аформіў мастацкія фільмы: «Палеская легенда», «Чырвонае лісце» (абодва з А. Грыгар’янцам), «Строгая жанчына», «Першыя выпрабаванні» (з Ю. Булычовым), «Рагаты бастыён», «Чужое імя», «Таму што кахаю», «Шлюбная ноч»; тэлефільмы «Побач з намі», «Руіны страляюць...», «Доўгія вёрсты вайны  (руск.)», «Лёгка быць добрым  (руск.)», «Антаніна Брагіна»[1].

Сярод жывапісных работ: «На рацэ», «Рэйкавая вайна», «Апошнія дні вайны», «Беларускі пейзаж», «Возера Нарач»[2].

Яго творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі гісторыі беларускага кіно, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску і ў фондах БСМ[2].

Remove ads

Званні і ўзнагароды

Зноскі

  1. Владимир Прокофьевич Белоусов // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 51. — 737 с.
  2. Белавусаў Уладзімір Пракаповіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. 3 000 экз. ISBN 985-6427-09-6.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads