Уладзімір Васілевіч Бачкоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Васілевіч Бачкоў (16 студзеня 1944, Люботын, Харкаўская вобласць — 9 жніўня 2021[1]) — беларускі архітэктар, рэстаўратар.

Хуткія факты Уладзімір Васілевіч Бачкоў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў у 1968 годзе Харкаўскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў у Палтаўскім інжынерна-будаўнічым інстытуце, Белкамунпраекце, у Беларускім філіяле УНДІТЭ, з 1974 года — кіраўнік групы архітэктараў у Мінскпраекце, з 1983 года — начальнік архітэктурна-рэстаўрацыйнага аддзела, намеснік начальніка праектнага бюро ВА «Белрэстаўрацыя».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1979 года. Пражываў у Мінску.

Remove ads

Творчасць

Thumb
Лодкавая станцыя на паўднёвым беразе Заслаўскага вадасховішча

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): галаўное вадасховішча і іншыя збудаванні Сляпянскай воднай сістэмы (1985), лодачная станцыя на паўднёвым беразе Заслаўскага вадасховішча (1979, у сааўтарстве з Завалінскім), пуцеправод на скрыжаванні праспакта Машэрава і вул. Варашылава (1980) у Мінску.

Стаяў ля вытокаў рэстаўрацыі Нясвіжскага замка, займаўся гісторыка-архітэктурным абгрунтаваннем рэгенерацыі гістарычнай забудовы Гродна ў 1980-я гг. На падставе той працы Бачкова ў БелНДІгорадабудаўніцтва распрацоўвалі прыняты ў 2021 годзе Праект дэтальнай планіроўкі цэнтра Гродна[2][3].

Рэканструкцыя Старога замка ў Гродне

У канцы 1980-х — пачатку 1990-х гадоў былі праведзены грунтоўныя даследаванні Старога замка ў Гродне з удзелам археолагаў і архітэктараў, вынікам якіх стала выдадзеная ў 1993 г. калектыўная манаграфія «Стары Замак у Гродне», а таксама макет абноўленага замка, зроблены архітэктарам Бачковым[4]. Уладзімір Бачкоў з’яўляецца навуковым кіраўніком праекта рэстаўрацыі «Гроднаграмадзянпраект» з 1985 г. і распрацаваў наступную схему рэканструкцыі: ХII стагоддзе — гатычная эпоха Вітаўта і ХVІ стагоддзе — Рэнесанс Стэфана Баторыя. Аднак ад гатычнай ідэі адмовіліся, і засталася толькі рэнесансная[5]. У канцы 1994 г. эскізны праект рэстаўрацыі быў гатовы, але затым у 1996 годзе фінансаванне прац па падрыхтоўцы будаўнічай дакументацыі было спынена. Нарэшце ў сярэдзіне 2007 г. праект У. Бачкова перадалі для выканання інстытуту «Гроднаграмадзянпраект»[6]. А 6 студзеня 2012 г. Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь зацвердзіў Дзяржаўную праграму «Замкі Беларусі» на 2012—2018 гады[7], згодна з якой на фінансаванне работ па рэстаўрацыі Старога замка выдзяляць 37,2 млрд рублёў[8]. Аднак на момант напісання артыкула распрацоўка дакументацыі яшчэ не пачалася.

Згодна з праектам У. Бачкова аднаўляць замак мяркуецца наступным чынам: палову — разам з дзвюма вежамі і асноўным будынкам у выглядзе палаца Стэфана Баторыя, другую палову — у выглядзе кансервацыйнага павільёна для захавання і экспазіцыі падмурка Ніжняй царквы. Падчас рэканструкцыі будуць знесены некалькі аднапавярховых будынкаў, пабудаваных у першай палове ХХ ст., якія паводле меркавання дырэктара музея Ю. Кітуркі, гістарычнай каштоўнасці не ўяўляюць. У палацы Баторыя будзе дабудаваны трэці паверх, з’явіцца вежа (барбакан), крытая галерэя, брама, мерная хата, камяніца, фрагмент драўлянага моста XVI ст. і адзін пралёт каменнага моста XVII—XIX стст. У рэстаўраваным і капітальна адрамантаваным палацавым комплексе мяркуецца адчыніць экспазіцыі: «Галерэя барбакана», «Вартаўнічая камора», «Капліца», «Малыя сенцы», «Каралеўская лазня» і іншыя. Прадугледжаны таксама памяшканні пад гасцінічныя нумары для гасцей — удзельнікаў навуковых форумаў і канферэнцый. Некаторыя інтэр’еры палаца таксама рэканструююць згодна гістарычным апісанням. Праект прадугледжвае істотную пераробку моста-віядука XVIII ст., самага старога ў Беларусі[6].

Праект рэстаўрацыі выклікаў занепакоенасць сярод грамадскасці, клопат выклікаюць недахоп прафесійных майстроў-рэстаўратараў у краіне і адсутнасць зацверджанага праекта, а таксама недастатковае гістарычнае абгрунтаванне меркаванага праекта[9][10].

Пасля смерці Бачкова навуковым кіраўніком рэканструкцыі замка стаў Алег Шымбарэцкі. Пры ім перагледзелі праект другой чаргі рэканструкцыі, улічваючы некаторыя заўвагі і прапановы гісторыкаў[11].

Нясвіжскі замак

У 2006−2012 гадах ён займаўся рэстаўрацыяй замка ў Нясвіжы. Некаторыя элементы таго праекта, у прыватнасці купал на вежы, таксама выклікалі крытыку.

Remove ads

Узнагароды

1-я прэмія на Усесаюзным конкурсе (1968) за праект «Цаліна і маладосць».

Зноскі

  1. Новік, Ірына. «Стары Замак – помнік яму на стагоддзі”. Сцяпан Стурэйка – на смерць Уладзіміра Бачкова . Hrodna.life - навіны Гродна (10 жніўня 2021). Праверана 28 лютага 2024.
  2. В Гродно появятся три пешеходных моста и зона отдыха вместо порта. Что еще ждет центр города? (руск.). Hrodna.life - новости Гродно (28 лютага 2024). Праверана 28 лютага 2024.
  3. Архітэктары прыслухаліся да гісторыкаў. Як будзе выглядаць палац Баторыя пасля рэканструкцыі . Hrodna.life - навіны Гродна (22 снежня 2023). Праверана 28 лютага 2024.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads