Уладзімір Рыгоравіч Крышчановіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Рыгоравіч Крышчановіч (13 студзеня 1940, Мінск) — беларускі архітэктар.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 1958 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, у 1976 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў у Ваенпраекце, намеснік кіраўніка лабараторыі ў ІБіА Дзяржбуда БССР, з 1976 года — галоўны архітэктар праектаў у Белдзіпрагандлі.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Член КПСС з 1962 года. Пражывае ў г. Мінск.
Творчасць
Асноўныя працы: 9-павярховы жылы дом з убудаванымі памяшканнямі ў Гомелі (1970); у аўтарскім калектыве: мікрараён у Петрыкоўцы (1965), клуб у г.п. Усходні (1967), навучальны комплекс на 3000 чалавек з актавай залай, кафэ і спартзалай (1967), генплан рэканструкцыі і спальны корпус санаторыя (1968) у Лепелі, сталовая і спартзала па вул. Першамайскай (1968), гандлёва-грамадскі цэнтр Паўднёвы Захад-1 (1983) у Мінску, лёгкаатлетычны манеж ЧБВА ў г.п. Усходні (1973), пансіянат рэспубліканскага спорткомплекса «Раўбічы» і добраўпарадкаванне тэрыторыі (1973—82).
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны дыпломам I ступені ВДНГ БССР за распрацоўку праекта гандлёва-грамадскага цэнтра Паўднёвы Захад-1 (1983).
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads