Першамайская вуліца (Мінск)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Першамайская вуліца (Мінск)map
Remove ads

Першамайская вуліца — вуліца ў Ленінскім і Партызанскім раёнах Мінска, частка другога траспартнага кольца сталіцы. Перасякае раку Свіслач.

Хуткія факты Першамайская вуліца Мінск, Агульная інфармацыя ...

Праходзіць паралельна праспекту Незалежнасці. Перасякае вуліцы: Чырвонаармейскую, Захарава.

Thumb
Першамайская вуліца

Да вуліцы прылягаюць Цэнтральны дзіцячы парк імя Максіма Горкага і сквер Сімона Балівара. Па вуліцы арганізаваны трамвайны рух. Уваходзіць у лік найдаражэйшых жылых вуліц Мінска.

Remove ads

Гісторыя

На карце Мінска 1858 года вуліца была ўжо пазначана і праходзіла па паўднёва-усходняй мяжы горада.[3] Гістарычная назва вуліцы — Вясёлая.[4] Недалёка ад вуліцы знаходзіліся вайсковыя казармы, склады, шпіталь. Існуе меркаванне, што сваю назву вуліца атрымала з-за вялікай колькасці піцейных дамоў і вайскоўцаў, якія вясёла бавілі тут час з жанчынамі лёгкіх паводзін.[5]

Пасля рэвалюцыі ў 1923 годзе[6] вуліца атрымала назву Першамайскай. У спадарожніку па Мінску (1930 г.)[7] і на гарадской карце 1934 года[8] вуліца ўжо пазначана з новай назвай.

У час нацысцкай акупацыі Першамайская была сярод нешматлікіх вуліцаў, якія захавалі сваю назву.[9]

У сучаснай гарадской гісторыі вуліца найбольш гучна ўзгадвалася ў 1999 годзе, калі тут на перакрыжаванні з вуліцай Пуліхава 17 кастрычніка адбылася жорсткая сутычка паміж удзельнікамі «Маршу свабоды» і міліцыяй,[10] а таксама ўвесну 2013 года, калі жыхары раёна дамагліся скасавання плана будаўніцтва на набярэжнай Свіслачы ля скрыжавання з вуліцай Пуліхава шматфункцыянальнага культурна-забаўляльнага цэнтра «Park Avenue»[11].

Remove ads

Забудова

Забудова вуліцы незвычайная ў тым сэнсе, што дамы з няцотнымі нумарамі размешчаныя толькі на другой палове вуліцы, на адлегласці ў паўкіламетра ад яе пачатку. Таксама цікавай асаблівасцю вуліцы з’яўляецца тое, што незвычайна вялікая колькасць будынкаў на ёй пабудаваныя ў гады, якія заканчваюцца на «8».[12]

  • № 24 корпус 1 — жылы дом з крамай «Трыкатаж» (архітэктар Э. Святлова)[13].
Remove ads

Далягляды вуліцы

Зноскі

  1. Паштовыя аддзяленні па вуліцы Першамайскай. Белпошта. Праверана 1 лістапада 2013.(недаступная спасылка)
  2. Старая карта Мінска —1858 г.(недаступная спасылка). karty.by (1 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 28 чэрвеня 2018.
  3. Тапанімія вуліц і плошчаў Мінска ў ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя(недаступная спасылка). Беларускі калегіюм (16 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2012. Праверана 28 чэрвеня 2018.
  4. Мінск пачатку 20 стагоддзя. Франты і «матылькі» начнога горада.(недаступная спасылка). Tut.by (1 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2020. Праверана 28 чэрвеня 2018.
  5. «Вся Белоруссия». Адресно-справочная книга и календарь на 1923 г. «Белтрестпечать». Минск. 1923 г. C. 176.
  6. Спадарожнік па Мінску 1930 г.(недаступная спасылка). pravapis.org (16 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2017. Праверана 28 чэрвеня 2018.
  7. План Мінска 1934 г.. karty.by (14 жніўня 2012).(недаступная спасылка)
  8. Карта Мінска (час акупацыі 1941-1944 г.)(недаступная спасылка). http://wwii-photos-maps.com+(1 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2018. Праверана 28 чэрвеня 2018.
  9. Мінск, вуліца Першамайская, 18. «Марш свабоды». Радыё Свабода (18 снежня 2009). Праверана 1 лістапада 2012.
  10. 1918 г. — дамы 2 і 4; 1948 г. — дамы 6, 6а, 8, 8а, 10; 1958 г. — дом 20; 1978 г. — дом 20/2.
  11. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads