Усевалад Фёдаравіч Мілер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Усевалад Фёдаравіч Мілер (руск.: Всеволод Федорович Миллер) (19 красавіка 1848, Масква — 18 лістапада 1913) — рускі мовазнавец, фалькларыст, этнограф і археолаг; прадстаўнік гістарычнай школы ў рускай фалькларыстыцы.
Акадэмік Пецярбургскай Акадэміі навук (1911 г.). Скончыў Маскоўскі універсітэт (1870 г.), прафесар у ім (з 1884 г.). Старшыня этнаграфічнага аддзела Таварыства аматараў прыродазнаўства (з 1881 г.), адзін з заснавальнікаў часопіса «Этнографическое обозрение» (1889—1916 гг.). З 1884 г. хавальнік Дашкаўскага этнаграфічнага музея, у 1897—1911 гг. дырэктар Лазараўскага інстытута ўсходніх моў. Даследаваў мовы і літаратуру народаў Блізкага Усходу, Каўказа, народны эпас, літаратуру і мову старажытнай Русі.
Remove ads
Зноскі
- Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 30 кастрычніка 2021.
- Кирпичников А. И. Миллер, Всеволод Федорович // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1896. — Т. XIX. — С. 298–300.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads