ФК Рая Вальекана

іспанскі футбольны клуб From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Ра́я Вальека́на» (ісп.: Rayo Vallecano) — іспанскі футбольны клуб, які размяшчаецца ў горадзе Мадрыдзе. Клуб быў заснаваны 29 мая 1924 года. Хатнія сустрэчы праводзіць на стадыёне «Эстадзіа дэ Вальекас», чыя назва паходзіць ад прадмесця Вальекас, у якім стадыён знаходзіцца. Ёсць трэцім паводле поспехаў мадрыдскім клубам пасля «Рэала» і «Атлетыка».

Хуткія факты Рая Вальекана, Поўная назва ...
Remove ads

Гісторыя

«Рая Вальекана» быў заснаваны 29 мая 1924 года родным горадзе Прудэнсіі Прыега, жонкі першага прэзідэнта клуба Хуліяна Уэрты. Натхнёныя магутным аргенцінскім клубам «Рывер Плэйт», у 1949 годзе, пасля дамоўленасці з мадрыдскім «Атлетыка», на спартыўную кашулю дружыны была дададзена чырвоная дыяганальная палосачка, а клуб упершыню ў сваёй гісторыі дасягнуў трэцяга дывізіёна іспанскага першынства[2].

У 1980-х і 1990-х гадах клуб выступаў нестабільна, чаргуючы сезоны ў Ла Лізе і Сегундзе. Сезон 1984—1985 гадоў клуб і зусім правёў у трэцяй паводле значнасці лізе іспанскага футболу[3]. У 1999 годзе клуб зноў набыў права ўдзелу ў найвышэйшым дывізіёне. Менавіта адсюль пачаўся самы яскравы перыяд у гісторыі клуба. У сезоне 2000—2001 гадоў «Раё» здолеў дасягнуць стадыі чвэрцьфіналу Кубка УЕФА, дзе саступіў будучаму фіналісту «Алавесу». Цікава, што квіток у турнір клуб атрымаў дзякуючы квоты праз сумленную гульню[4].

Thumb
Клубны сцяг на трэніравальнай пляцоўцы «Рая».

Услед рушыў цяжкі час, бо клуб паслядоўна вылятаў з дывізіёнаў у 2003 і 2004 гадах. У сезоне 2005—2006 гадоў трэнерскую пасаду заняў Мічэл, былая легенда мадрыдскага «Рэала» ў 1980-х і 1990-х гадах[5]. «Рая» скончыў сезон 2006—2007 гадоў на другім месцы ў трэцім дывізіёне, атрымаўшы права ўдзелу ў плэй-оф на прасоўванне далей, аднак трываў паражэнне ў фінале ад «Эйбара» з лікам 1:2[6]. У наступнай кампаніі дружына вярнулася ў Сегунду пасля чатырохгадовай адсутнасці, усё ж такі прасунуўшыся праз плэй-оф. Гэтым разам былі перагуляныя «Бенідорм» у паўфінале і «Самора» ў фінале з лікам 2:1[7].

У першым сезоне па вяртанні мадрыдцы фінішавалі на камфортным 5 месцы. У тым жа годзе жаночая дружына клуба ўпершыню здабыла тытул чэмпіёнак Іспаніі, але ў Лізе чэмпіёнаў выбыла з турніру ўжо на стадыі 1/32 фіналу. У сезоне 2010—2011 гадоў «Рая Вальекана» заняў 2 месца і вярнуўся, такім чынам, у найвышэйшы дывізіён пасля васьмігадовай адсутнасці. У канцы сакавіка 2012 года, у падтрымку пратэстаў у Іспаніі ў 2011—2012 гадоў, каманда прыняла рашэнне зрабіць адзін дзень выходных, каб далучыцца да дэманстрацый[8]. У жніўні 2015 года «Рая Вальекана» набыла большую частку правоў на клуб «Аклахома-Сіці», франшызы NASL. Набыты клуб атрымаў назву «Рая Аклахома-Сіці». Гэта было першым заходным крокам іспанскага клуба на амерыканскі спартыўны рынак, што адлюстравала спонсарская ўгода 2013 года з Qbao, якая павінна была пашырыць вядомасць клуба за мяжой[9]. Аднак, праект быў згорнуты амаль праз год з чынніку вылету «Рая» з Ла Лігі і спрэчак паміж саўладальнікамі амерыканскага клуба, што прывяло да змяншэння фінансавання з амерыканскага боку. Вылет з топ-дывізіёна скончыў пяцігадовую серыю знаходжання клуба ў эліце.

Першы сезон сталічнага клуба ў Сегундзе склаўся няўдала праз праблемы як на гульнявой пляцоўцы, гэтак і па-за ейнымі межамі. Праз клуб прайшлі 3 розныя трэнеры, і, нарэшце, выбар спыніўся на легендарным Мічэле[10]. Ён ажывіў клуб і выцягнуў яго з зоны вылету на 12 радок. Наступны сезон пачаўся з таго, што спартыўным дырэктарам «Рая» стаў былы брамнік клуба Давід Кабенья. Паводле выніку сезону мадрыдцы перамаглі ў Сегундзе, зарабіўшы 76 пунктаў у 42 гульнях, трыўмфальна вярнуўшыся ў Ла Лігу. У сезоне 2018—2019 гадоў «Рая» трываў паражэнне ў дэрбі супраць «Хетафэ» з лікам 2:1. 4 мая 2019 года клуб паводле вынікаў вярнуўся ў Сегунду праз паражэнне ад «Левантэ» з лікам 4:1[11]. У гэтым сезоне «Рая» заняў апошнюю 20 пазіцыю ў турнірнай табліцы.

Remove ads

Склад

Актуальны на 15 лютага 2025 года
Больш інфармацыі №, Паз. ...
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads