Фазавая мадуляцыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фазавая мадуляцыя
Remove ads

Фазавая мадуляцыя — адзін з відаў мадуляцыі, пры якой фаза апорнага вагання кіруецца інфармацыйным сігналам. Фазамадуляваны сігнал мае наступны від:

Хуткія факты Метады мадуляцыі, Аналагавая мадуляцыя ...
Thumb
Мадулюючы сігнал,
апорнае ваганне
і фазаманіпуляваны сігнал сістэмы спадарожнікавай навігацыі NAVSTAR GPS

дзе  — агінальная сігналу; з'яўляеццам мадулюючым сігналам;  — частата апорнага сігналу;  — час.

Фазавая мадуляцыя, не злучаная з пачатковай фазай апорнага сігналу, завецца адноснай фазавай мадуляцыяй (АФМ).

У выпадку, калі інфармацыйны сігнал з'яўляецца дыскрэтным, то кажуць аб фазавай маніпуляцыі. Хоць, строга кажучы, у рэальных вырабах маніпуляцыі не бывае, бо для скарачэння займанай паласы частот маніпуляцыя адбываецца не прамавугольным імпульсам, а звонападобным (прыпаднятым косінусам і інш.). Нягледзячы на гэта, пры мадуляцыі дыскрэтным сігналам кажуць толькі пра маніпуляцыю.

Па характарыстыках фазавая мадуляцыя блізкая да частотнай мадуляцыі. У выпадку сінусоіднага мадулюючага (інфармацыйнага) сігналу, вынікі частотнай і фазавай мадуляцыі супадаюць.

Remove ads

Спосабы фазавай мадуляцыі (маніпуляцыі)

  • Змена фазы апорнага сігналу шляхам змены ёмістасці вагальнага контуру.
  • Змена фазы апорнага сігналу шляхам пераключэння генератараў апорнага сігналу.
  • Змена фазы апорнага сігналу шляхам пераключэння каналаў апорнага сігналу. Пры гэтым у кожным канале сігнал бярэцца ад аднаго і таго ж генератара, але з зададзеным зрухам па фазе.
  • Квадратурна-фазавая мадуляцыя апорнага сігналу.
  • Фазавая мадуляцыя атрымоўваная зменай частаты апорнага сігналу.
  • Лічбавы сінтэз фазаманіпуляванага сігналу без выкарыстання фазазрушвальных ланцугоў і змены рэактыўных параметраў вагальнага контуру.
Thumb
Асцылаграмы сігналаў пры двайковай фазавай дэмадуляцыі
Remove ads

Гл. таксама

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads