Факультэт фізічнай культуры і спорту ВДУ імя П. М. Машэрава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Факультэт фізічнай культуры і спорту ВДУ імя П. М. Машэрава — адзін з факультэтаў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.
Remove ads
Апісанне
У 1978 годзе на базе Віцебскага тэхнікума фізічнай культуры быў адкрыты факультэт фізічнага выхавання Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава. У 1993 годзе ён быў перайменаваны ў факультэт фізічнай культуры і спорту[1].
Вядомыя выпускнікі
За гады існавання факультэта падрыхтавана больш за 5 тысяч спецыялістаў па фізічнай культуры і спорце. Сярод іх:
- заслужаны майстар спорту, чэмпіён Алімпійскіх гульняў па боксе Вячаслаў Яноўскі,
- заслужаны майстар спорту, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў па боксе Віктар Зуеў,
- заслужаны майстар спорту, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў па трайным скачку Аляксандр Каваленка,
- заслужаны майстар спорту, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў па цяжкай атлетыцы Таццяна Стукалава,
- заслужаны майстар спорту, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў па цяжкай атлетыцы Генадзь Аляшчук,
- заслужаны майстар спорту, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў Сяргей Лаўрэнаў,
- заслужаны майстар спорту, прызёр чэмпіянату свету па барацьбе Ігар Каныгін,
- заслужаны майстар спорту, чэмпіён свету па спартыўнай гімнастыцы Аляксандр Туміловіч,
- заслужаны майстар спорту, чэмпіён Еўропы па кіданні дзіды Мікалай Грэбнеў,
- чэмпіён свету па спартыўнай хадзе Аляксандр Паташоў,
- майстар спорту міжнароднага класа, пераможца Сусветнай універсіяды студэнтаў па біятлоне С. Сімцоў,
- майстры спорту члены нацыянальнай зборнай РБ Д. Собалеў, В. Вазміцель, Е. Нікіфараў, С. Якушкоў, В. Антоненка
Remove ads
Кафедры
- Кафедра тэорыі і методыкі фізічнай культуры і спартыўнай медыцыны
- Спартыўна-педагагічных дысцыплін
- Фізічнага выхавання і спорту
Спецыяльнасці
- «Фізічная культура»
- «Фізічная культура і спорт» (магістратура)
Дэканы
- Андрэй Канстанцінавіч Сучкоў (з 2020)
Зноскі
- ФАКУЛЬТЭТ ФІЗІЧНАЙ КУЛЬТУРЫ І СПОРТУ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2022. Праверана 4 студзеня 2021.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads