Фаланга саветаў нацыянальнага сіндыкалісцкага наступлення

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фаланга саветаў нацыянальнага сіндыкалісцкага наступлення
Remove ads

Фаланга саветаў нацыянальнага сіндыкалісцкага наступлення (ісп.: Falange Española de las Juntas de Ofensiva Nacional Sindicalista) — іспанская фашысцкая палітычная партыя. Утворана ў 1934 годзе ў выніку аб’яднання «Іспанскай фалангі» і «Саветаў нацыянальнага сіндыкалісцкага наступлення  (ісп.)». Была асноўнай фашысцкай арганізацыяй часоў Другой Іспанскай Рэспублікі[3]. З пачаткам грамадзянскай вайны знаходзілася на баку паўстанцаў-нацыяналістаў, дзе яе партыйцы змагаліся на перадавой і праводзілі рэпрэсіі ў тылах[4]. У 1937 годзе ўвайшла ў склад Традыцыяналісцкай іспанскай фалангі саветаў нацыянальнага сіндыкалісцкага наступлення[5].

Хуткія факты Фаланга саветаў нацыянальнага сіндыкалісцкага наступлення, Лідар ...
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads