Фам Ван Донг

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фам Ван Донг
Remove ads

Фам Ван Донг (в’етн.: Phạm Văn Đồng; 1 чэрвеня 1906, правінцыя Куангнам, Французскі Індакітай  — 29 красавіка 2000, Ханой, В’етнам) — в’етнамскі дзяржаўны дзеяч. Прэм’ер-міністр В’етнама (1955—1987).

Хуткія факты Фам Ван Донг, 1-ы Старшыня Савета Міністраў Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 1 чэрвеня 1906 года ў правінцыі Куангнам Французскага Індакітая (цяпер В’етнам).

Вучыўся ў Ханойскім універсітэце. З[1925 года — член Таварыства рэвалюцыйнай моладзі В’етнама, з 1929 года — член яго ЦК. У 1929 годзе арыштаваны французскімі ўладамі, у 1930 годзе ў турме далучыўся да Камуністычнай партыі Індакітая (КПІК, з 1951 — Партыя працоўных В’етнама, ППВ; з 1976 — Камуністычная партыя В’етнама, КПВ).

У 1941—1945 гадах удзельнічаў ва ўзброенай антыяпонскай барацьбе. З 1945 года — міністр фінансаў Часовага ўрада Дэмакратычнай Рэспублікі В’етнам (ДРВ), з 1946 года — надзвычайны прадстаўнік КПІК у Паўднёвым В’етнаме. З 1951 года — член Палітбюро ЦК ППВ—КПВ.

У 1949—1954 гадах — намеснік Прэм’ер-міністра Дэмакратычнай Рэспубліка В’етнам Ха Шы Міна, у 1955—1961 гадах — міністр замежных спраў ДРВ. З 1955 года — прэм’ер-міністр ДРВ, пасля аб’яднання краіны (1976) — Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам. У 1986 годзе падаў у адстаўку з усіх партыйных, у 1987 годзе — з дзяржаўных пасад.

Памёр 29 красавіка 2000 года ў Ханоі.

Remove ads

Зноскі

  1. Pham Van Dong // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q15706812'></a>
  2. Pham Van Dong // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads