Ханой

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ханойmap
Remove ads

Ханой (в’етн.: Hà Nội) — горад, сталіца В’етнама, на рацэ Хангха, за 175 кіламетраў ад яе ўпадзення ў заліў Бакбо Паўднёва-Кітайскага мора. Марскі аванпорт Хайфон. Разам з прыгарадамі ўтварае асобную адміністрацыйную адзінку. Транспартны вузел (трансв'етнамская чыгуначная магістраль і 5 шашэйных дарог). Міжнародны аэрапорт Найбай. Галоўны культурны і эканамічны цэнтр краіны.

Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Карта Ханоя (1920)

Паселішча на тэрыторыі Ханоя існавала з 3 стагоддзя. Горад узнік у 5 стагоддзі. У 9-11 стагоддзях называўся Дайла, з 11 стагоддзя — Тханглаўнг (Горад цмока, які лунае), ці Дангкінь (Усходняя сталіца). У 1804 годзе, калі сталіца была пераведзена ў г. Хюэ, Ханой стаў галоўным горадам паўночнай часткі В'етнама. У 1839 годзе атрымаў назву Ханой (Міжрэчча). З 1882 года адміністрацыйны цэнтр французскага пратэктарата Танкін, з 1902 года — сталіца Французскага Ідакітая. У 1920-я гады Ханой — адзін з цэнтраў нацыянальна-вызваленчага руху. У Другую Сусветную вайну акупіраваны (канец 1940) японскімі войскамі. У выніку Жнівеньскай рэвалюцыі (1945) у Ханоі абвешчана Дэмакратычная Рэспубліка В'етнам. У вайну Супраціўлення в'етнамскага народа 1945-54 гг. Ханой акупіраваны французскімі войскамі (выведзены паводле Жэнеўскіх пагадненняў 1954 года. Падвяргаўся бамбардзіроўкам амерыканскай авіяцыі ў час В'етнамскай вайны 1964-73 гг (найбольш моцныя налёты ў снежні 1972 года). Адбудаваны. З 1976 года сталіца Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам.

Remove ads

Клімат

Клімат горада субэкватарыяльны мусонны. Для яго характэрны гарачы вільготны сезон з красавіка па лістапад і халаднаваты сухі сезон у снежні-сакавіку. Хоць Ханой знаходзіцца ў нізкіх шыротах (на поўдзень ад Паўночнага тропіка), за кошт змянення кірунку паветраных мас міжсезонныя ваганні апыняюцца больш значнымі, чым у многіх рэгіёнах на аналагічных шыротах. У вільготны сезон паўднёвыя і паўднёва-ўсходнія ветры прыносяць мусон. Стаіць вельмі душнае і гарачае надвор'е, і практычна штодзень выпадае шмат ападкаў. У сухі сезон дзьмуе пераважна паўночныя і паўночна-ўсходнія ветры, якія прыносяць сухое і адносна халаднаватае паветра з мацерыка. Асадкі ў сухі сезон рэдкія.

Сярэдняя тэмпература ліпеня прыкладна роўная 29,5 °C, студзеня 17 °C. Часам можа халаднець да 6—7 °C.

Больш інфармацыі Клімат Ханоя, Паказчык ...
Remove ads

Архітэктура

Thumb
Стары Ханой

Стары горад пераважна з традыцыйнымі 2-павярховымі дамамі (на 1-м паверсе крамы, майстэрні) сканцэнтраваны ў раёне возера Вернутага мяча. Новы горад з 2-3 павярховымі дамамі еўрапейскага тыпу, садамі, паркамі абкружае Стары горад з захаду і поўдня. Помнікі сярэдневяковага дойлідства: пагада Мот-Кот на адным слупе (1049, адноўлена ў 1956) — сімвал горада; Храм дзвюх сясцёр Чынг (у стылі кітайскай пагады); пагада Нефрытавай гары на возеры Вернутага мяча, Храм чарапахі, Храм Літаратуры ў гонар Канфуцыя (1070; вакол яго каменныя чарапахі падтрымліваюць 82 пліты з імёнамі пераможцаў у літаратурных спаборніцтвах). Маўзалей Ха Шы Міна (1975).

Эканоміка

Машынабудаванне (у тым ліку машынабудаванне, транспарт, электратэхніка) і металаапрацоўка, дрэваапрацоўка, тэкстыльная прамысловасць (баваўняная, шаўковая), харчовая, тытунёвая, керамічная, гумавая, абутковая, піваварная, рысаачышчальная. Саматужная вытворчасць прадметаў хатняга ўжытку, мастацкіх вырабаў.

Міжнародныя адносіны

Гарады-пабрацімы

Гарады-партнёры

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads