Фані Мендэльсон

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фані Мендэльсон
Remove ads

Фані Гензель (ням.: Fanny Hensel, пры нараджэнні Мендэльсон (Mendelssohn); 14 лістапада 1805, пасля хрышчэння таксама Бартольдзі (Bartholdy), Гамбург — 14 мая 1847, Берлін) — нямецкая спявачка, піяністка і кампазітарка. Сястра Фелікса Мендэльсона Бартольдзі, дзедам іх абодвух быў вядомы яўрэйска-нямецкі філосаф-асветнік Мозес Мендэльсон.

Хуткія факты Фані Мендэльсон, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Мендэльсон нарадзілася ў Гамбургу ў 1805 годзе. Была найстарэйшай з чатырох дзяцей, у тым ліку кампазітара Фелікса Мендэльсона. Яе бацькамі былі Аўрам Мендэльсон, сын філосафа Мозеса Мендэльсона, і Лі, унучка прадпрымальніка Даніэля Іцыга, народжаная Саламон. Яе дзядзька быў банкір Джозэф Мендэльсон.

Свае першыя ўрокі ігры на фартэпіяна яна атрымала ад сваёй маці. Яна нядоўга вучылася ў піяністкі Мары Біго ў Парыжы і ў Людвіга Бергера. У 1820 годзе Фані разам са сваім братам Феліксам далучыліся да Спеўнай акадэміі ў Берліне, якую ўзначальваў Карл Фрыдрых Цэльтэр.

Яе голасам захапляўся Гётэ, які прысвяціў ёй верш (1827). У 1829 годзе выйшла замуж за берлінскага мастака Вільгельма Гензеля, брата паэткі Луізы Марыі Гензель, і неўзабаве нарадзіла яму сына. Яе ўнукамі з’яўляюцца філосаф Паўль Гензель і матэматык Курт Гензель.

У 1839—1840 гадах падарожнічала з сям’ёй па Італіі. Выступала з нядзельнымі канцэртамі, у тым ліку выконвала Баха, Моцарта, Бетховена, а таксама сачыненні брата. Падчас аднаго з такіх выступаў памерла ад апаплексічнага ўдару. Брат, які трапіў пасля яе смерці ў глыбокую дэпрэсію, памёр праз некалькі месяцаў.

Remove ads

Творчасць

Аўтарка трох арганных прэлюдый (1829), драматычнай п’есы для сапрана і аркестра «Геро і Леандр» (1832), фартэпіяннага і струннага квартэтаў, некалькіх кантат, вакальных твораў на вершы Гётэ, Гейнэ, Ленаў, Ламарціна і іншых паэтаў-рамантыкаў для фартэпіяна, сярод якіх найболей вядомы цыкл з 12 мініяцюр «Год» (1841). Нараўне з Кларай Шуман і Луізай Фаранк, Фані Мендэльсон — найбольш вядомая сярод кампазітарак XIX ст. Выдадзены яе лісты і дзённікі, ёй прысвечана некалькі раманаў-біяграфій.

Remove ads

Зноскі

1. Fanny Mendelssohn Bartholdy // Geneological database Merkel-Zeller — 30000 экз. Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Fanny Hensel, geb. Mendelssohn // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118580736 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.

4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118580736 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

5. Biographisches Lexikon der Münzmeister und Wardeine, Stempelschneider und Medailleure Праверана 2 красавіка 2022.

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads