Людвіг ван Бетховен
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Старонка Шаблон:Колер/Кампазітар.css не мае зместу.
Лю́двіг ван Бетхо́вен (ням.: Ludwig van Beethoven, 17 снежня 1770, Бон, Германія — 26 сакавіка 1827, Вена, Аўстрыя) — нямецкі кампазітар, дырыжор і піяніст.
Remove ads
Біяграфія
Людвіг ван Бетховен нарадзіўся ў снежні 1770 года ў Боне, які належаў кёльнскаму курфюрсту. У ім, акрамя нямецкай, была і фламандская кроў. Бацька Бетховена быў пеўчым Бонскай капэлы. Маці — кухаркай. Бацьку Людвіга — Іагану ван Бетховену (1740—1792), не давалі спакою слава Вольфганга Амадэя Моцарта, таму навучанне музыцы будучага кампазітара праводзілася часта даволі жорсткімі метадамі: прымусамі і біццём бацька прымушаў чатырохгадовае дзіця гадзінамі праседжваць за фартэпіяна і завучваць практыкаванні на скрыпцы. У 1782 годзе Бетховен ужо напісаў тры санаты для клавесіна, яму тады ішоў трынаццаты год. У шаснаццаць гадоў Людвіг ужо быў шырока вядомы ў Боне.
- 1787 г. — першая паездка ў Вену. Сустрэча з Моцартам. Калі Моцарт праслухаў выкананне юнага Бетховена, то сказаў: «Звярніце ўвагу на яго. Ён усіх прымусіць пра сябе казаць». Калі раптам атрымаў звестку пра хваробу маці, Людвіг вымушаны як мага хутчэй вярнуўся ў Бон; пасля ён вучыўся ў Вене ў Ё. Гайдна, І. Г. Альбрэхтсбергера і А. Сальеры.
- 1789 г. — Людвіг стаў вольным слухачом філасофскага факультэта Бонскага ўніверсітэта[9].
- 1792 г. — канчатковы пераезд у Вену. Сімпатыі да Французскай рэвалюцыі.
Да пачатку 1800-х гг. Бетховен — аўтар шматлікіх твораў, якія здзіўлялі сучаснікаў драматызмам і навізной музычнай мовы. У іх ліку: фартэпіянныя санаты № 8 («Патэтычная»), № 14 («Месяцавая»), саната №21 («Аўрора»), першыя шэсць струнных квартэтаў.
У 1800 г. была выкананая 1-я сімфонія Бетховена. Развіццё глухаты, першыя прыкметы якой з’явіліся ў 1798 годзе, прымусіла Бетховена паступова скараціць канцэртную дзейнасць, а пасля 1815 года ад яе адмовіцца. Бетховен наўмысна адпілаваў ножкі ад свайго раяля, каб лепш адчуваць вібрацыю падлогі і такім чынам ураўнаважыць брак слыху. У творах 1802—1812 гадоў цалкам выявіліся характэрныя прыкметы спелага стылю Бетховена. У апошні перыяд творчасці з’явіліся 9-я сімфонія з заключным хорам на словы оды «Да радасці» Шылера і Урачыстая меса, а таксама шэдэўры яго камернай музыкі — санаты для фартэпіяна № 28—32 і квартэты № 12—16.

На фарміраванне светапогляду Бетховена моцна паўплывалі Вялікая французская рэвалюцыя і эпоха напалеонаўскіх войн; яго творчасць цесна звязана з сучасным яму мастацтвам, літаратурай, філасофіяй, з мастацкай спадчынай мінулага (Гамер, Плутарх, Уільям Шэкспір, Жан Жак Русо, Іаган Гётэ, Імануіл Кант, Фрыдрых Шылер). Асноўны ідэйны матыў творчасці Бетховена — тэма гераічнага змагання за волю, увасобленая з асаблівай сілай у 3, 5, 7 і 9-й сімфоніях, у оперы Фідэліо, ва ўверцюры «Эгмант», у фартэпіяннай санаце № 23 («Апасіаната») і інш. Разам з тым, Бетховен стварыў мноства твораў, якія выказваюць тонкія асабістыя перажыванні: знакамітая «Месяцавая» саната была прысвечана графіні Джульеце Гвічардзі — першаму каханню кампазітара; 3-я сімфонія («Гераічная») была складзеная ў гонар Напалеона, які нёс, як бачылася Бетховену, сцяг рэспубліканства ў старую Еўропу, але пасля, з прыняццем Напалеонам тытула імператара, кампазітар з болем у сэрцы перафразаваў прысвячэнне ў «Гераічная сімфонія, складзеная ў памяць Вялікага Чалавека»; 4-я сімфонія створаная пад уражаннямі лета 1806 года, якое ён правёў у маёнтку сваіх сяброў Брунсвікаў у венгерскім мястэчку Каромпа, дзе здабыў каханне ў асобе Тэрэзы Брунсвік; 5-я сімфонія — «сімфонія Лёсу», напісаная пад панурымі хваляваннямі, звязанымі з мацнелай глухатой, у сімфоніі можна адчуць, як Лёс стукае ў дзверы, але нязломная душа кідаецца, спрабуе выйсці з цемры і знайсці святло; спрабуючы знайсці заспакаенне ў яднанні з прыродай нараджаецца 6-я сімфонія «Пастаральная» (пастухоўская, сельская); 9-я сімфонія — вынік усяго жыцця, яго запалу, хваляванняў і радасцей, заклік не падаць духам і ніколі не здавацца.
Бетховен пачынаў свой творчы шлях як наватар і пераўтваральнік піянізму. Ён быў не толькі вялікі кампазітар, але геніяльны выканаўца і неперасягнуты імправізатар. У сваю творчасць ён унёс новыя нечаканыя змены, якія з цяжкасцю прымаліся яго сучаснікамі: гэтае значнае ўзбагачэнне стылю, пашырэнне меж піянізму. Новыя сродкі выразнасці Бетховен чэрпаў з уласных тэхнічных магчымасцей.
Бетховен адным з першых пачаў яўным чынам суправаджаць нотны тэкст падрабязнымі славеснымі рэмаркамі і дынамічнымі ўказаннямі, прастаўляць дакладны тэмп і педалізацыю.
Бетховен памёр у Вене 26 сакавіка 1827 г. ад цырозу печані, ускладненага вадзянкай (асцытам) (з прычыны перанесенага ў 1825 г. гепатыту).

Remove ads
Зноскі
- SG C. Ludwig van Beethoven (1770-1827), German composer // Allergy and Asthma Proceedings — Providence: OceanSide, 1996. — Vol. 17, Iss. 4. — P. 226–228. — ISSN 1088-5412; 1539-6304 Праверана 17 лютага 2019.
- Беетговенъ // Энциклопедический лексикон — СПб.: 1836. — Т. 5. — С. 161–162.
- Бетховен, Людвиг, Բեթհովեն, Լյուդվիգ // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. IIIа. — С. 643–644.
- v. Dommer Beethoven, Ludwig van // Allgemeine Deutsche Biographie — L: 1875. — Т. 2. — S. 251–268.
- The European Piano Method, Volume 2, 3rd edition — 1998. — S. 29. — ISBN 978-3-7957-5003-9
- Н. С. Салиери, Антонио // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1900. — Т. XXVIIIа. — С. 131.
- Архівавана 23 чэрвеня 2008.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads