Фартыфікацыя Барысава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фартыфікацыя Барысава і Барысаўшчыны — комплекс збудаванняў вайсковага абарончага прызначэння ў межах сучаснага горада і ў Барысаўскім раёне.
Дахрысціянская эпоха
На правым беразе Бярэзіны паміж Барысавам і вескай Брылі знаходзяцца гарадзішчы мысавага тыпу (5 гарадзішч) з адным ці двума валамі з боку поля. Археолагамі на іх была знойдзена кераміка балтамоўнай культуры штрыхаванай керамікі. Побач з гарадзішчамі знаходзяцца пашкоджаныя вандаламі курганныя магільнікі. Курганы як адзіночныя, так і доўгія балтамоўнай культуры доўгіх курганоў. Гарадзішчы параслі лесам і пашкоджаныя тэхнікай для лесанарыхтоўкі, новымі лесапасадкамі і акопамі з апошніх войн.
Remove ads
Часы Полацкага княства
Па версіі археолага Штыхава, на гарадзішчы ў весцы Барысаў Стары быў заснаваны Барысаў. Гарадзішча моцна пашкоджана забудовай (на гары рэшткі амбулаторыі з гаспадаркі князеў Раманавых, жылыя хаты). Калісьці гару амывалі воды безыменнай рэчкі (Пралля, Цына?), якая цячэ побач.
Часы Вялікага Княства Літоўскага
У складзе Расійскай імперыі
Расійскія ўмацаванні на новай мяжы пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. Складаюцца з рова і вала з рэданамі.
Барысаўская крэпасць (батарэі, прадмоставыя ўмацаванні, тэт дэ пон, акопы).
У часы польскай акупацыі (1919—1920)
Па праваму берагу Бярэзіны прайшла лінія польскіх акопаў. Акопамі перарыты гарадзішчы і расійская крэпасць ад Весялова да Беразіно.
Савецкая фартыфікацыя 1941 года
Сталіністы акапалі правабярэжны Барысаў паўколам акопаў і рвоў. Другі рубеж абароны цягнецца па леваму берагу Бярэзіны ад Весялова. Трэці рубеж цягнецца за межамі горада ад Жыцькава па Схе праз Неманіцу далей у бок Беразіно. Кожны з рубяжоў абароны глыбокаэшаланаваны, складаецца кожны з дзвюх-трох ліній акопаў.
Нямецкая фартыфікацыя 1941—1944 гадоў
Цягнецца па правым беразе Бярэзіны. Складаецца з акопаў, бетонных агнявых кропак, бетонных бомбасховішч і назіральных пунктаў, частка якіх добра захавалася. Таксама паўколам акопаў і рвоў быў умацаваны левабярэжны Барысаў.
Савецкая пасляваенная фартыфікацыя
Рэшткі вучэбных умацаванняў агульнавайсковага палігона, школы ў Пячах.
Умацаванні каля чыгуначнага моста праз Бярэзіну.
Фартыфікацыя часоў незалежнай Беларусі
Агнявая кропка каля брамы вайсковай камендатуры на вуліцы Розы Люксембург.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads