Фаціміды

ісламская дынастыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Фаціміды
Remove ads

Фацімі́ды (9091171) — дынастыя ісмаіліцкіх халіфаў, якія ўзводзілі сваё паходжанне да Алі і Фацімы праз Ісмаіла, сына Джафара ас-Садзіка.

Thumb
Дзяржава Фацімідаў

Суніты адмаўлялі алідскае паходжанне Фацімідаў і называлі іх Убайдзітамі, г. зн. нашчадкамі ісмаіліцкага імама Убайдалаха аль-Махдзі, заснавальніка дынастыі Фацімідаў.

У выніку прамых заваяванняў і прапаганды Фацімідам удалося захапіць Сіцыліі, Марока, Егіпет, Палесціну i частку Сірыі.

У 971 годзе яны заснавалі новую сталіцу сваёй дзяржавы — Каір. Падпарадкаваўшы сабе Мекку і Медзіну, Фаціміды мелі намер захапіць Багдад, зрынуць Абасідаў і ўсталяваць адзіны Халіфат пад сваёй уладай. У Каіры быў створаны цэнтр, у распараджэнні якога знаходзілася разгалінаваная сетка прапаведнікаў.

Да сярэдзіны XI стагоддзя ў Емене замацоўваецца ісмаілістычная дынастыя Сулайхідаў. Паступова фацімідскі ўплыў пачынае падаць, што было абумоўлена не столькі з'яўленнем магутнага суперніка ў асобе Сельджукідаў, колькі крызісам ідэалогіі ісмаілістычнага руху.Фацімідам не ўдалося ўвасобіць у жыццё ні сваю эзатэрычную дактрыну, ні сацыяльную праграму, воссю якой было абяцанне ўсталяваць сацыяльную справядлівасць. Стомленая войнамі з Візантыяй і асабліва крыжакамі, эканамічна саслабленная інтэнсіўнай эксплуатацыяй сялянства, дзяржава Фацімідаў развалілася пад уладай наёмнай гвардыі. Курдскі эмір Салах ад-Дзін, стаўшы гаспадаром краіны, прызнаў уладу абасідскага халіфа, і ісмаіліцкая дзяржава лёгка ператварылася ў суніцкую.

Remove ads

Спіс халіфаў Фацімідаў

  • Абу Мухамад Абду І-Ла ал-Махдзі біла 909934
  • Абу і-Касім Мухамад ал-Каім бі-Амр Алах 934946
  • ал-Мансур білах Абу Захір Ісмаіл ібн Мухамад нар.914, 946953
  • ал-Муіз лідзінілах Абу Тамім Маад ібн Ісмаіл нар.931, 953975
  • ал-Азіз білах Абу Мансур Нізар ібн Маад 975996
  • ал-Хакім біямрылах Абу Алі Мансур ібн Нізар нар.985, 9961021
  • аз-Захір білах Абу-л-Хасан Алі ібн Мансур нар.1005, 10211036
  • ал-Мустансір білах Абу Тамім Маад ібн Алі нар.1029, 10361094
  • ал-Мусталі білах Абу-л-Касім Ахмад ібн Маад 10941101
  • ал-Амір біяхкамілах Абу Алі Мансур ібн Ахмад 11011130
  • ал-Хафіз лідзінілах Абу-л-Маймун Абд ал-Маджыд ібн Мухамад 11301149
  • аз-Зафір біямрылах Абу Мансур Ісмаіл ібн Абд ал-Маджыд 11491154
  • ал-Фаіз Абу-л-Касім Іса ібн Ісмаіл 11541160
  • ал-Адзід лідзінілах Абу Мухамад Абдалах ібн Юсуф 11601171
Remove ads

Літаратура

  • Ислам. Словарь атеиста. Москва. Видавництво політичної літератури. 1988. стор. 225. (руск.)
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads