Фаўстын Цяцерскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Фаўстын Цяцерскі (1761[3], Вармія — 1832 або 1833, Папорці[lt]) — польскі, літоўскі і беларускі грамадскі дзеяч і мемуарыст, манах-дамініканін.

Хуткія факты Фаўстын Цяцерскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Віленскі ўніверсітэт. Доктар філасофіі і тэалогіі.

Настаўнічаў у кляштарных школах, прыёр Віленскага кляштара дамініканцаў. Удзельнік паўстання 1794 года на Гродзеншчыне. Пасля яго паражэння стварыў «Віленскую асацыяцыю» для арганізацыі новага паўстання, падтрымліваў сувязі з аднадумцамі-эмігрантамі ў Заходняй Еўропе. У 1797 годзе сасланы на пажыццёвую катаргу ў Забайкалле. Амніставаны і ў 1801 годзе вярнуўся на радзіму. З 1801 года прыёр Забельскага кляштара дамініканцаў, да 1816 года — выкладчык Забельскага дамініканскага калегіума.

Яго «Успаміны» — адно з першых этнаграфічных апісанняў Даурыі (апублікавана на польскай мове ў 1865 годзе ў Львове А. Бялеўскім, рукапіс захоўваецца ў бібліятэцы Акадэміі навук Літвы). У іх паказаны побыт карэннага насельніцтва Сібіры, каларытныя партрэты катаржнікаў і ссыльных, выхадцаў з беларуска-літоўскіх губерняў, крытыкуецца царскае чыноўніцтва і праваслаўнае духавенства.

У 1821—1832 гадах візітатар школ у беларуска-літоўскіх губернях. У «Дзённіку візітатара» (1904) апісаў свае паездкі, змясціў звесткі па гісторыі выяўленчага мастацтва і архітэктуры, пра норавы феадальнага грамадства. Рукапіс «Дзённіка візітатара» па кляштарах Беларусі захоўваецца ў бібліятэцы Віленскага ўніверсітэта.

Працы Цяцерскага па гісторыі і філасофіі Беларусі і Літвы пад назвай «Літоўская хроніка» загінулі.

Remove ads

Творы

  • Znaczniejszych przypadków pewnego z Syberii powrotnego Polaka w 1801 roku. — Warszawa — Wrocław, 1998.

Зноскі

  1. Историческая энциклопедия Сибири / под ред. В. А. ЛаминНовосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q4253570'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q883'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q113559915'></a>
  2. Faustyn Ciecierski
  3. Anton Franciszek Bryl. O dacie urodzenia Faustyna Ciecierskiego // Przegląd Tomistyczny, t. XXV (2019), s. 493—494.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads