Феадосій Пячэрскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Феадосій Пячэрскі (каля 1008, Васількоў пад Кіевам, цяпер Украіна — 3 мая 1074) — старажытнарускі пісьменнік і царкоўны дзеяч; адзін з заснавальнікаў Кіева-Пячэрскай лаўры.
З 1057 года ігумен Кіева-Пячэрскага манастыра. Упершыню на Русі ўвёў статут супольнага жыцця манастыра. Аўтарства Феадосія Пячэрскага лічыцца ўстаноўленым для 11 пісьмовых помнікаў: 2 пасланні да князя Ізяслава Яраславіча, 8 «слоў» і «павучанняў» манахам і малітва. Прапаведаваў асновы хрысціянскай маралі. Творы Феадосія Пячэрскага вядомыя ў рускім і паўднёва-славянскім спісах, самыя старажытныя з іх адносяцца да XIII—XV ст. Звесткі пра Феадосія Пячэрскага ў «Жыціі… Феадосія» (1080-я) і ў «Аповесці мінулых гадоў».
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads