АМАП (Расія)

From Wikipedia, the free encyclopedia

АМАП (Расія)
Remove ads

АМАП (атрад мабільны асаблівага прызначэння, раней — атрад міліцыі асаблівага прызначэння) — падраздзяленне спецыяльнага прызначэння ў складзе Федэральнай службы войскаў нацыянальнай гвардыі.

Хуткія факты Атрад мабільны асаблівага прызначэння Федэральнай службы войскаў нацыянальнай гвардыі Расійскай федэрацыі, Гады існавання ...

Першапачаткова АМАП (атрады міліцыі асобага прызначэння) былі створаны загадам міністра ўнутраных спраў СССР 3 кастрычніка 1988 года. На АМАП ўскладаліся задачы аховы грамадскага парадку пры правядзенні грамадска-палітычных, спартыўных, культурна-відовішчных і іншых мерапрыемстваў, а таксама падчас стыхійных бедстваў, эпідэмій, буйных вытворчых аварый, катастроф і іншых надзвычайных абставінаў, папярэджанне прычын групавых парушэнняў грамадскага парадку, масавых беспарадкаў і ўдзел у мерапрыемствах па затрыманню ўзброеных злачынцаў[1]. Пасля распаду СССР падраздзялення АМАП адышлі былым саюзным рэспублікам, у тым ліку і Расійскай Федэрацыі.

У 2011 годзе ў сувязі з перайменаваннем ў Расіі міліцыі ў паліцыю, абрэвіятура АМАП стала расшыфроўвацца як атрад мабільны асаблівага прызначэння[2][3][4]. 5 красавіка 2016 года АМАП быў перападпарадкаваны са складу МУС Расіі ў склад Федэральнай службы войскаў нацыянальнай гвардыі[5].

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads