ФК Феенорд

нідэрландскі футбольны клуб From Wikipedia, the free encyclopedia

ФК Феенорд
Remove ads

«Феенорд» (нідэрл.: Feyenoord Rotterdam) — нідэрландскі футбольны клуб з горада Ротэрдам. Быў заснаваны пад назвай «Вільгельміна» ў 1908 годзе, але ў 1912 годзе клуб змяніў сваю назву на сучасную і пераехаў на стадыён «Дэ Кёйп» у 1937 годзе. 16-разовы чэмпіён Нідэрландаў і 13-разовы ўладальнік Кубка Нідэрландаў, 4-разовы ўладальнік Суперкубка Нідэрландаў.

Хуткія факты Феенорд, Поўная назва ...

«Феенорд» з’яўляецца адным з самых паспяховых клубаў у Нідэрландах. Клуб таксама з’яўляецца ўладальнікам Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў (1970), двух Кубкаў УЕФА (1974, 2002) і аднага Міжкантынентальнага кубка (1970). «Феенорд» гістарычна з’яўляецца адным з трох дамінуючых клубаў краіны, у адным шэрагу з «Аяксам» і ПСВ. Гэтыя тры клубы з’яўляюцца адзінымі клубамі, якія правялі ўсе сезоны Эрэдывізіі з моманту яе стварэння ў 1952 годзе.

Клуб вядомы сваёй велізарнай нацыянальнай падтрымай. Найбольш паспяховы перыяд клуба ў гісторыі быў у 1960-я і 1970-я гады, калі Кун Мулейн і Увэ Кіндваль прывялі клуб да шасці чэмпіёнскіх тытулаў, двух еўрапейскіх трафеяў, Міжкантынентальнага кубка і, тым самым стаўшы першым нідэрландскім клубам, які атрымаў перамогу ў Кубку еўрапейскіх чэмпіёнаў і Міжкантынентальным кубку. «Феенорд» мае даўняе супрацьстаянне з «Аяксам», як сутыкненне паміж двума найбуйнейшымі гарадамі ў Нідэрландах. Іхнае дэрбі мае назва Дэ Класікер (нідэрл.: De Klassieker).

Remove ads

Гісторыя

Футбольны клуб «Вільгельміна» быў заснаваны ў пабе Дэ Верээнігінг 19 ліпеня 1908 года[2]. Клуб пачаў гуляць у чырвоных кашулях з сінімі рукавамі і белых майтках[2]. Між 1908, 1910, 1911 і 1912 гадамі, у клубе прайшоў шэраг змяненняў у назве каманды і колерах, гэтак у 1909 годзе клуб стаў называцца «Гілеслёйзэ»[3], а потым змяніў назву на РВВ «Цэлерытас». Атрымаўшы права выступаў пад эгідай Нацыянальнай футбольнай асацыяцыі ў 1912 годзе, клуб быў перайменаваны ў «Феенорд», у гонар раёна горада, у якім была заснавана каманда[4]. Адразу з назвай былі зменены і колеры клуба, гэта значыць каманда пачала гуляць у чырвона-белыя кашулях, чорных шортах і чорных шкарпэтках. Гэтыя колеры захаваліся ў клубе і на сёння. У 1917 годзе «Феенорд» выйшаў у нідэрландскую вышэйшую лігу і пераехаў на новы стадыён Кромэ Зандвег[4].

Пасля шаснаццаці гадоў пасля стварэння клуба і ўсяго толькі праз тры гады пасля пачатку выступаў у вышэйшым дывізіёне «Феенорд» дамогся першага свайго тытулу, атрымаўшы перамогу ў розыгрышу чэмпіянату Нацыянальнай лігі ў 1924 годзе[4]. Наступным поспехам клуба стала другая перамога ў 1928 годзе. «Феенорд» атрымаў свой першы Кубак Нідэрландаў у 1930 годзе, забіўшы адзіны гол у фінальным дэрбі супраць клуба «Эксельсіёр»[5]. Клуб працягнуў дамінаваць у айчынным чэмпіянаце атрымаўшы перамогу ў кубку ў 1935 годзе і ў 1936 годзе ў чэмпіянаце.

Дзякуючы выдатным выступам клуба гульні з удзелам клуба пачалі прыцягваць большую колькасць заўзятараў на сваім стадыёне на Кромэ Зандвег, таму ў 1933 годзе кіраўніцтва клуба вырашыла пабудаваць новую футбольную пляцоўку. У 1937 годзе клуб пераехаў на новы стадыён, які атрымаў мянушку «Дэ Кёйп», што перакладаецца як «ванна». Да пачатку Другой сусветнай вайны клуб тройчы запар займае першае месца ў рэгулярным сезоне, пры гэтым двойчы становячыся чэмпіёнам у 1936 і 1938 гадах[6].

Падчас Другой сусветнай вайны «Феенорд» свае матчы праводзіў на стадыёне ротэрдамскай «Спарты», бо нацысты занялі Дэ Кёйп[6].

Remove ads

Супрацьстаянне

Амстэрдамскі «Аякс» з’яўляецца галоўным сапернікам «Феенорда»[7]. Два клубы маюць даўнюю гісторыю супрацьстаяння, а матчы паміж двума клубамі называюць Дэ Класікер (нідэрл.: De Klassieker). Суперніцтва спалучае ў сябе не толькі супрацьстаянне двух каманд, але і канфрантацыю паміж двума найбуйнейшымі гарадамі краіны, Амстэрдамам і Ротэрдамам, два горада, якія маюць свае культурныя традыцыі[8]. Сустрэча паміж гэтымі дзвюма камандамі па-ранейшаму лічыцца найбуйнейшым дэрбі краіны ў сезоне[8].

Remove ads

Склад

Станам на люты 2024 года.

Больш інфармацыі №, Паз. ...

Дасягненні

Нідэрланды

  • Чэмпіянат Нідэрландаў:
    • Чэмпіён (16): 1923/24, 1927/28, 1935/36, 1937/38, 1939/40, 1960/61, 1961/62, 1964/65, 1968/69, 1970/71, 1973/74, 1983/84, 1992/93, 1998/99, 2016/17, 2022/23
  • Кубак Нідэрландаў:
    • Уладальнік (14): 1930, 1935, 1965, 1969, 1980, 1984, 1991, 1992, 1994, 1995, 2008, 2016, 2018, 2024
  • Суперкубак Нідэрландаў:
    • Уладальнік (5): 1991, 1999, 2017, 2018, 2024

Еўракубкі

Міжнародныя турніры

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads