Фелікс Гопэ-Зейлер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фелікс Гопэ-Зейлер
Remove ads

Эрнст Фелікс Эмануэль Гопэ-Зейлер (Фелікс Хопэ) (ням.: Ernst Felix Immanuel Hoppe-Seyler; 26 снежня 1825 — 10 жніўня 1895) — нямецкі ўрач, хімік і фізіёлаг.

Хуткія факты Фелікс Гопэ-Зейлер, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Біяграфія

Рана страціў бацькоў, і Фелікса выхоўвала старэйшая сястра з мужам, доктарам Зейлерам. Пазней Фелікс у падзяку аб гэтым памяняў сваё прозвішча на Гопэ-Зейлер.

Гопэ-Зейлер вывучаў медыцыну ў Гальскім, Лейпцыгскім, Берлінскім, Пражскім і Венскім універсітэтах. У 1850 годзе атрымаў у Берліне званне доктара. Затым у 1852—1854 гадах служыў лекарам пры рабочым доме ў Берліне, але адначасова займаўся медыцынскімі даследаваннямі. У 1854—1856 гадах быў празектарам і дацэнтам у Грайфсвальдскім універсітэце. У 1856—1860 гадах быў асістэнтам прафесара Рудольфа Вірхава ў Паталагічным інстытуце ў Берліне. У 1861 годзе ён быў пераведзены прафесарам прыкладной хіміі ў Цюбінгенскі ўніверсітэт, дзе знаходзіўся з 1861 да 1872 года. У 1872 годзе стаў прафесарам фізіялагічнай хіміі ў Страсбургу, дзе працаваў да самай сваёй смерці. Памёр ад інсульту 10 жніўня 1895 года ў сваім доме ў Васербургу на Бодэнзе.

Адзін з заснавальнікаў біяхіміі, фізіялагічнай хіміі і малекулярнай біялогіі. Сярод яго вучняў былі Фрыдрых Мішэр і Альбрэхт Косель. Гопэ-Зейлер займаўся даследаваннямі крыві. Ён даў назву гемаглабіну. Распрацаваў метад выяўлення карбаксігемаглабіну ў крыві трупа, вядомы як проба Гопэ-Зейлера. У 1877 годзе Гопэ-Зейлер заснаваў часопіс «Zeitschrift für Physiologische Chemie», які сёння носіць назву «Biological Chemistry».

Remove ads

Зноскі

1. Ernst Felix Hoppe-Seyler // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Ernst Felix Immanuel Hoppe-Seyler // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Deutsche Nationalbibliothek Record #116982438 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.

4. Ernst Felix Hoppe-Seyler // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.

5. Deutsche Nationalbibliothek Record #116982438 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads