Грайфсвальдскі ўніверсітэт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Грайфсвальдскі ўніверсітэтmap
Remove ads

Грайфсвальдскі ўніверсітэт (ням.: Universität Greifswald) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Грайфсвальд.

Хуткія факты Грайфсвальдскі ўніверсітэт, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Агульная характарыстыка

Заснаваны ў 1456 годзе ён з'яўляецца адным з найстарэйшых універсітэтаў Еўропы, у якім вучыліся ці працавалі пакаленні выдатных выпускнікоў і навукоўцай. Будучы чацвёртым па старшынству ўніверсітэтам Германіі, ён пэўны час быў таксама найстарэйшым універсітэтам Швецыі (у 1648-1815 гады) і Прусіі (у 1815-1945 гады).

Прыкладна дзве траціны студэнтаў вучэльні з'яўляюцца замежнікамі і паходзяць з 90 краін па ўсім свеце.

З-за атмасферы маленькага горада, ярка выяўленай архітэктурнай прысутнасці ў ім вучэльні і вялікай колькасці студэнтаў на вуліцах Грайфсвальд жартам апісваюць як універсітэт з горадам, пабудаваным вакол яго, а не як горад з універсітэтам.

Remove ads

Факультэты

  • Мастацтва і гуманітарных навук
  • Права і эканомікі
  • Медыцыны
  • Матэматыкі і прыродазнаўчых навук
  • Тэалогіі

Зноскі

  1. Statistisches Bundesamt Deutschland - GENESIS-Online Праверана 8 чэрвеня 2023.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q110063591'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads