Фелікс Зальтэн
аўстрыйскі пісьменнік, журналіст, крытык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фелікс Зальтэн (ням.: Felix Salten; 6 верасня 1869 — 8 кастрычніка 1945) — аўстрыйскі пісьменнік, журналіст, крытык.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1869 ў Будапешце ў яўрэйскай сям’і, імя пры нараджэнні — Зігмунд Зальцман. Ва ўзросце 4 тыдняў пераехаў з сям’ёй у Вену. Калі Феліксу споўнілася 16 гадоў, яго бацька збанкрутаваў, і Фелікс, кінуўшы вучобу ў школе, стаў працаваць страхавым агентам і адначасова спрабаваць свае сілы ў літаратуры. Удзельнічаў у літаратурнай суполцы Маладая Вена і праз некаторы час атрымаў пасаду тэатральнага крытыка ў венскіх газетах (Wiener Allgemeine Zeitung, Zeit). У 1900 публікуе першы зборнік сваіх кароткіх апавяданняў. У 1901 аўтар шматлікіх артыкулаў аб тэатры і літаратуры. Пасля захопу Аўстрыі фашысцкай Германіяй Зальтэн з’ехаў у Цюрых ў Швейцарыі. Аўтар драмы «Радавы», антыманархічнай сатыры «Кніга каралёў», раманаў «Вольга Фрогемут», «Бразготкі званочак» і іншых. У 1901 арганізаваў першае ў Вене літаратурнае кабарэ (Jung-Wiener Theater Zum lieben Augustin), якое праіснавала нядоўга.
Захапляўся паляваннем, пільна назіраў за паводзінамі жывёл, што пазней стала асновай яго знакамітай казкі «Бэмбі» (1923), экранізаванай Уолтам Дыснеем у 1942 годзе, і працягу — «Дзеці Бэмбі».
Remove ads
Зноскі
- Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
- Loacker N., Hänsli C. Where Zurich Comes to Rest - The Cemeteries of the City of Zurich — Zürich: Orell Füssli, 1998. — S. 288. — ISBN 3-280-02809-4
- Felix Salten // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Felix Salten // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Зальтен Феликс // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- Felix Salten // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Зальтен Феликс // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Blumesberger S. Salten, Felix // Datenbank Kinder- und Jugendliteraturforschung Праверана 6 жніўня 2021.
- Well, Bambi’s Cousins Are All Here. What Now? // The New York Times / J. Kahn — Manhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2008. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 11 сакавіка 2021.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads