Фелікс Язэпавіч Янушкевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Фелікс Язэпавіч Янушкевіч (нар. 30 мая 1954, м. Ракаў, Валожынскі раён Мінскай вобласці) — беларускі жывапісец.

Хуткія факты Фелікс Язэпавіч Янушкевіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфічныя звесткі

Брат В. Янушкевіча і Я. Янушкевіча. Скончыў у 1972 годзе Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве, у 1978 — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, а таксама ў 1984 годзе творчыя майстэрні АМ СССР у Мінску. У 1994—2011 — Прэзідэнт Беларускай акадэміі мастацтваў.

Жанаты з Наталляй Янушкевіч (1996), мае дачку Вікторыю і сына Валяр’яна.

Творчасць

Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу. Сярод твораў: «Роздум. А. Пашкевіч (Цётка)», «У вырай» (абодва 1976), «Натхненне. Максім Багдановіч» (1981), «Я. Купала і Б. Тарашкевіч. Лазенкі. Варшава, 1927 год» (1982), «А. Свентарэцкі, В. Дунін-Марцінкевіч і М. Грушвіцкі на месцы збору інсургентаў Мінскага павета» (1983), «Сталь» (1984), «Паўстанне» (1992), «Тата, я запаліў святло», «Гэй славяне, гэй Улане (Партрэт бацькі)» (абодва 1993). Аўтар трыпціхаў «Кастусь Каліноўскі» (1978), «Лёс Рагнеды, або Сцяна Памяці» (1986); поліпціха «Слава Мікалаю Гусоўскаму» (1980); серый «Гульні дзяцей Беларусі» (1980), «Камунары Беларусі» (1983), «У партызанскім краі» (1984), «Дзе мой край?» (1985—86).

Творы вызначаюцца глыбокім пранікненнем у сутнасць гістарычных падзей, метафарычнасцю вобразнага ладу, эмацыянальнасцю колеравага вырашэння, кампазіцыйнай ураўнаважанасцю.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads