Ракаў
аграгарадок у Валожынскім раёне Беларусі, цэнтр Ракаўскага сельсавета From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ра́каў[3] (трансліт.: Rakaŭ) — аграгарадок у Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Ракаўскага сельсавета. Знаходзіцца за 40 км на паўднёвы ўсход ад Валожына, за 39 км ад Мінска; за 16 км ад чыгуначнай станцыі Беларусь, каля аўтамабільнай дарогі Мінск — Гродна.
Ракаў — колішні магдэбургскі[4] горад гістарычнай Меншчыны, колішняя сталіца графства.
Remove ads
Назва
У балцка-літоўскіх імёнах, ад якіх сучасныя літоўскія прозвішчы Rakas, Rakys, Rakis, Rakulis, Rakutis, Rakūnas, балцкая антрапанімічная аснова Rak-. Яна вядомая і ў двухасноўных імёнах тыпу Rak-lin'as, Rak-tar'as[5].
Гісторыя
Упершыню Ракаў згадваецца ў XIV стагоддзі як вялікакняжацкае ўладанне.
У Літоўскай Метрыцы засведчаныя балцкія імёны жыхароў Ракава па стане на XV стагоддзе: Пацюс, Малдуціс, Яўлейка, Цябут Лімейкавіч, Люмант ("Пацюс, Молдутис", "Евлеико, Тябутъ Лимеиковичъ", "Люмонтъ")[6].
У 1465 годзе вялікі князь Казімір перадаў паселішча Кезгайлам, з 1550 года — ва ўладанні Завішаў. У другой палове XVI стагоддзя тут заснавалі кальвінскі збор (дзейнічаў да пачатку XVIII стагоддзя). Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясцовасць увайшла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства.
У 1568 годзе Ракаў атрымаў статус мястэчка. У першай палове XVII стагоддзя паселішча перайшло да Сангушкаў, пры якіх зрабілася значным гадлёвым горадам, цэнтрам графства. У гэты час тут працавала вядомая друкарня. У 1686 годзе Канстанцыя Сангушка з Сапегаў заснавала ў мястэчку дамініканскі кляштар Св. Духа.
У 1701 годзе кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны надаў Ракаву прывілей на 2 кірмашы. Пачаўся хуткі эканамічны ўздым. Праз мястэчка праходзілі два гасцінцы: Менск — Пяршаі — Валожын — Ашмяны і Ракаў — Вілейка. У 1702 годзе Казімір Сангушка заснаваў тут базыльянскі манастыр. У 1742 годзе адбыўся пажар, які знішчыў кляштар Св. Духа (неўзабаве адбудаваны).
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Ракаў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Мінскага павета. У 1794 годзе за ўдзел у паўстанні расійскія ўлады канфіскавалі мястэчка ў Сангушкаў і перадалі царскаму фельдмаршалу Салтыкову. У 1804 годзе Салтыкоў прадаў Ракаў Здзяхоўскім. У 1824 годзе мясцовыя вернікі збудавалі драўляны касцёл і капліцу, у 1830 годзе — змуравалі прымогілкавую капліцу Св. Ганны. Па задушэнні вызваленчага паўстання (1830—1831) у 1835 годзе расійскія ўлады ліквідавалі кляштар Св. Духа, а касцёл гвалтоўна перарабілі ў царкву Маскоўскага патрыярхата. У 1839 годзе царскія ўлады скасавалі базыльянскі манастыр, царкву перадалі Маскоўскаму патрыярхату, багатую бібліятэку і архіў, што знаходзіліся пры манастыры — разрабавалі, манастырскі шпіталь — закрылі.
У 1843 годзе ў Ракаве пабудаваныя майстэрні сельскагаспадарчых машын (веялкі, малатарні, сячкарні і інш.), якія добра разыходзіліся ў Мінскім, а таксама ў Пскоўскім, Пецярбургскім паветах; апроч таго, у мястэчку працавалі 2 млыны, цагельня, піваварня. Мясцовыя майстры выраблялі драўляныя малатарні, арфы і сячкарні для навакольных сельскіх гаспадарак. Паводле М. Улашчыка[7], у 1901 годзе тут вырабілі 80 малатарань. Станам на 1859 год у мястэчку было 140 двароў[8].
У канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў. Ракаў знаходзіўся ва ўладанні Марыяна Здзяхоўскага, прафесара Кракаўскага і Віленскага ўніверсітэтаў. У гэты час у сядзібе Здзяхоўскага збіраліся вядомыя літаратары і музыканты. Эліза Ажэшка называла Ракаў «Паўночнымі Афінамі». На 1905 год у мястэчку было 740 будынкаў, у 1906 годзе тут збудавалі неагатычны касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі. У пачатку XX стагоддзя існавалі некалькі млыноў, касцёл Св. Духа, капліца Св. Ганны, царква, праваслаўная прымогілкавая капліца, каталіцкая і праваслаўная пачатковыя школы, паштовая станцыя і тэлеграф, аптэка; набліжэйшы доктар — у Заслаўі. У 1906—1909 гадах дзейнічала правінцыйнае кола Польскага таварыства «Асвета» ў Мінску, якое займалася падтрымкай польскай адукацыі[9].
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Ракаў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Віленскага ваяводства. Непадалёк ад мястэчка праходзіла граніца з БССР, што спрыяла вялікаму эканамічнаму ўздыму. У гэты час Ракаў быў улюблёным месцам кантрабандыстаў, шпіёнаў з абодвух бакоў, тут адкрываліся рэстарацыі, публічныя дамы.
У 1939 годзе Ракаў увайшоў у БССР, дзе атрымаў статус гарадскога пасёлка. У Другую сусветную вайну з ліпеня 1941 года да ліпеня 1944 года Ракаў знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. У Ракаўскім гета (жнівень 1941 — люты 1942) нацысты забілі больш за 1000 габрэяў.
16 ліпеня 1954 года статус Ракава панізілі да вёскі, Ракаў далучаны да Выганіцкага сельсавета, дзе стаў яго цэнтрам, сельсавет перайменаваны ў Ракаўскі[10].
28 лютага 2008 года Ракаву нададзены статус аграгарадка[11].
- Мястэчка на старых фатаздымках
- Старадаўняя каплічка «На Крыжы»
- Касцёл Св. Ганны
- Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі
- Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і брама
- Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі, інтэр’ер
- Плябанія
- Сядзіба
- Сядзіба
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1859 — 1501 чал.; 1897 — 3641 чал., з іх 59,5 % іўдзеяў, 27,9 % каталікоў, 12 % праваслаўных
- XX стагоддзе: 1921 — 3323 чал.
- XXI стагоддзе: 2001 — 2106 жыхароў, 765 двароў[12]; 2006 — 2,1 тыс. чал.
Інфрастуруктура
У Ракаве працуюць сярэдняя школа, бальніца і пошта.
СМІ
У 2000—2008 гадах выходзіла краязнаўчае выданне «Ракаўскі шлях» пад рэдакцыяй прафесара Вячаслава Рагойшы[13].
Эканоміка
Ракаў — вядомы ў Беларусі ганчарны цэнтр (гэтак званая «Ракаўская кераміка»). Апроч таго, у вёсцы працуюць лясніцтва і прамысловы камбінат.
Турызм

Ракаў уваходзіць у турыстычныя маршруты «Свет беларускіх мястэчак», «Дойлідства Налібоцкага края», Ракаў — Тупальшчына — Івянец і інш.[14]
У наваколлі вёскі дом адпачынку НАН Беларусі «Іслач», аздараўленчы комплекс «Світанак», 9 дзіцячых арганізацый адпачынку і аздараўлення.
Запрашае наведвальнікаў музей-галерэя «Янушкевічы». Краязнаўчая экспазіцыя музея прысвячаецца жыццю старасвецкай шляхты і дробнай местачковай буржуазіі, найстарэйшы яе экспанат датуецца XVII стагоддзем.
Славутасці
У Ракаве шмат славутасцей, якія ўяўляюць цікавасць для турыстаў[15][16].
- Ледавіковы кангламерат і пясчанік ля шашы Мінск—Валожын
- Касцёл Маці Божай Ружанцовай (1904—1906) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Г000096
- Гарадзішча перыяду жалезнага веку, позняга сярэднявечча (I—XVII стагоддзi), за 0,3 км на паўднёвы захад ад касцёла, у пойме р. Іслач (левы бераг) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613В000097
- Манастыр базыльян (падмуркі), ля якіх знаходзіцца гаючая крыніца з каплічкай
- Капліца на тэрыторыі былой Крыжаўзвіжанскай царквы ў межах рэшткаў агароджы (1906), на шашы Ракаў — Кучкуны —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Г000098
- Спаса-Праабражэнская царква з брамай-званіцай (1793, другая палова XIX стагоддзя) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 612Г000099
- Капліца Святой Ганны з брамай-званіцай на могілках (1862)
- Ганчарня (XIX ст.)
- Паштовая станцыя (XIX ст.; руіны)
- Этнаграфічны музей Фелікса Янушкевіча.[17]
- Ракаўская крыніца — гідралагічны помнік прыроды мясцовага значэння.
- Брацкая магiла (1944) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Д000100
- Комплекс старых праваслаўных могілак (ХІХ стагоддзе), на ўсходняй ускраіне вёскі, пры ўездзе з г. Мінска —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 612Д000101
- Магільны склеп Друцкіх-Любецкіх (1920-я)
- Каталіцкія могілкі
У вёсцы размяшчаецца магіла беларускага кампазітара М. Грушвіцкага, на якой пастаўлены помнік.
Страчаная спадчына
- Касцёл (1824)
- Кляштар дамініканцаў (1686)
- Сядзібна-паркавы комплекс Здзяхоўскіх (XIX ст.)
- Сінагога
- Краявіды Ракава
- Гарадзішча
- Царква Праабражэння Гасподняга
- Касцёл Св. Ганны на каталіцкіх могілках
- Каплічка ля руін базыльянскага манастыра
- Рэшткі сядзібы Здзяхоўскіх. Лядоўня
- Рэшткі паштовай станцыі
- Пратэстанцкі храм
- Рака Іслач
Remove ads
Вядомыя асобы
- Іда Разенталь (1886—1973) — амерыканская мадэльерка, вынаходніца станіка.
- Марыян Здзяхоўскі
- Вячаслаў Рагойша — літаратуразнавец, перакладчык, аўтар шэрага манаграфій па тэорыі, практыцы і гісторыі беларускай літаратуры.
- Уры Гіршавіч Фінкель, беларускі літаратуразнавец.
- Язэп Янушкевіч
- Мікалай Мікалаевіч Мяцельскі (нар. 1947) — беларускі матэматык.
- Рыгор Іванавіч Шацько (нар. 1959) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (1999).
- Вінцэнт Фёдаравіч Бруй (1912-?) — Заслужаны артыст Беларускай ССР.
- Міхал Кшывіцкі (1895—1967) — беларускі рымска-каталіцкі царкоўны дзеяч.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads