Фемінізацыя беларускай мовы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фемінізацыя мовы (фемінізацыя Nomina agentis) і пэўных іншых катэгорый у сучаснай беларускай мове — гэта сукупнасць моўных захадаў, скіраваных на ўстанаўленне роўнасці паміж паламі шляхам стварэння альбо распаўсюджання жаночых форм назоўнікаў, якія ахопліваюць прафесіі, грады і заняткі.

Remove ads
Лексічныя прыклады
- «мыслярка» як жаночая форма слова «мысляр»
- «філосафка» — «філосаф»,
- «рэктарка» — «рэктар»,
- «прэзідэнтка» — «прэзідэнт»,
- «святарка» — «святар»,
- «тэарэтыца» — «тэарэтык»,
- «акадэміца/акадэміня» — «акадэмік» і г. д.
Гісторыя
Пытанне ўтварэння фемінінатываў закранае і разглядае манаграфія мовазнаўцы Мікалая Паўленкі[1]. Найбольш актыўны перыяд фармавання фемінінатываў у беларускай мове ці ў старабеларускай — гэта XVI—XVII стагоддзі. Старабеларуская мова не развівалася ізалявана, але ў повязі з суседнімі мовамі, таму істотны пласт фемінінатываў у мове нашых продкаў і расіян, а таксама ўкраінцаў, напрыклад, падобны: «княгиня», «княжна», «пасербица», «царица» і г. д. Пры гэтым у беларускай мове назіраецца шэраг асаблівасцяў: так, напрыклад, на ўласнабеларускай і польскай моўнай глебе сфармаваліся такія словы як «воеводиная», «братанка», «господарина», «корчмитка», «шинкарка», «папежничка», «выволанка», «старостянка» ды іншыя.
Remove ads
Актуальнасць фемінізацыі мовы
Беларускі класічны правапіс
У мовазнаўчых колах можна вылучыць дзве плыні адносна гэтага пытання. Першая — тарашкевіца, асабліва ейная сучасная версія «Беларускі класічны правапіс», апрацаваная журналістамі і мовазнаўцамі «Нашай Ніва», ARCHE і іншымі, якія прытрымліваюцца правіл і норм дарэформеннай граматыкі. Гэтая плынь фемінізуе назвы пасад і прафесій. Так, прадстаўнік гэтай плыні — Ян Станкевіч — спыняўся ў сваіх працах на пытанні фемінізацыі назоўнікаў, што абазначаюць пасаду, прафесію ці тып заняткаў. Ён звяртаў увагу на натуральнасць суфіксаў ыц-а, іц-а ў беларускай мове: «караліца», «цэсарыца», «царыца», «нямчыца», «жыдзіца», «пранцузіца»[2].
Афіцыйны беларускі правапіс
Другая плынь — афіцыйны беларускі правапіс, які не адмаўляе фемінінатывы, але адносіць іх да размоўнага стылю. Так, напрыклад, у «Стылістыцы беларускай мовы» Міхаіла Цікоцкага адзначаецца, што:
«У афіцыйна-дзелавым стылі звычайна ўжываецца толькі форма мужчынскага роду, нават калі ёсць адпаведная форма жаночага роду… Формы жаночага роду з суфіксам -ш, -к, -іц-а, -ыц-а, -ых-а — уласцівасць размоўнага стылю».[3]
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads