Фемінітыў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фемінітывы (ад лац.: femina — «жанчына»), фемінатывы, або фемінінатывы, або nomina feminina[1] — назоўнікі жаночага роду[2], якія ўтвораны ад аднакаранёвых назоўнікаў мужчынскага роду, якія абазначаюць людзей або жывёл, і якія абазначаюць, адпаведна, жанчын, альбо самак жывёл[3]. Звычайна ва ўжыванні да людзей фемінітывы маюць значэнне прафесіі, сацыяльнай прыналежнасці жанчыны[4][5] або ейнага мужа[5]. Многія фемінітывы адносяцца да «патэнцыйных слоў» — слоў, якія не зарэгістраваны ў слоўніках, але пры ўжыванні носьбіты разумеюць іхняе значэнне[6].
Утварэнне фемінітываў вывучае словаўтварэнне, ужыванне — гендарная лінгвістыка. Сучаснае ўтварэнне неалагізмаў-фемінітываў і ўвод іх ва ўжытак адбываецца ў сувязі з павелічэннем колькасці даступных магчымасцяў для жанчын пасля пачатку іх эмансіпацыі ў XX стагоддзі і звязана з патрабаваннямі большай «бачнасці» жанчын, якія выказваюць фемінісцкія рухі[1].
Remove ads
Прыклады ўтварэння ў розных мовах
Фемінітывы пераважна існуюць у мовах, у якіх ёсць граматычная катэгорыя роду, у прыватнасці, у некаторых індаеўрапейскі і семіцкіх мовах.
У беларускай мове для ўтварэння фемінітываў выкарыстоўваюцца суфіксы -ш, -к, -іц-а, -ыц-а, -ых-а і іншыя: «філосаф» — «філосафка», «тэарэтык» — «тэарэтыца», «акадэмік» — «акадэміня»[7].
У англійскай мове няма граматычнай катэгорыі роду, таму фемінітывы там утвараюцца з дапамогай суфіксаў -ess і -ette: stewardess (сцюардэса), actress (актрыса) і г. д.[8][9] Акрамя таго, для састаўных найменняў асоб мужчынскага полу з другой паловай man (з англ. — «мужчына; чалавек») парныя абазначэнні для асоб жаночага полу ўтвараюцца пры дапамозе замены man на woman (з англ. — «жанчына»)[10], напрыклад, businessman («бізнесмен») — businesswoman («бізнесвумен»).
У нямецкай мове фемінітывы ад многіх прафесій ўтвараюцца пры дапамозе дадання суфікса -in, напрыклад, Student (з ням. — «студэнт») — Studentin («студэнтка»). У некаторых выпадках пры гэтым галосная ў корані падвяргаецца ўмлаўту, напрыклад, Koch («кухар») — Köchin («кухарка»), у іншых выпадках фемінітывы ўтвараюцца ірэгулярна[11][12].
У польскай мове ёсць тэндэнцыя называць жанчын канструкцыяй тыпу pani profesor («пані прафесар»)[13]. Іншыя сродкі ўтварэння фемінітываў — суфіксы -ini/-yni, -ica/-yca,-ina/-yna,-anka, -icha/-ycha,-na,-essa і інш.; шырока выкарыстоўваецца суфікс -ka[1].
Ва ўкраінскай мове для ўтварэння фемінітываў выкарыстоўваюцца наступныя суфіксы:
- -к- — найбольш прадуктыўны, спалучаецца з рознымі тыпамі асноў (укр.: фігурист → фігуристка);
- -иц-(я) - галоўным чынам з асновамі на -ник, - ень (укр.: порадник → порадниця; учень → учениця);
- -ин-(я) — з асновамі на -ець (укр.: плавець → плавчиня);
- -ес- — найменш прадуктыўны (укр.: поет → поетеса)[14].
Акрамя таго, украінскія фемінітывы могуць утварацца змяненнем канчатка (укр.: неньо → неня, кум → кума), у тым ліку ў субстантываваных прыметнікаў (укр.: радіоведучий → радіоведуча).
У французскай мове фемінітывы таксама ўтвараюцца пры дапамозе розных суфіксаў[13][15].
Remove ads
Гл. таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads