Фенхель

род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Фенхель
Remove ads

Фенхель[1] (Foeniculum) — род кветкавых раслін сямейства парасонавыя (Apiaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Фенхель звычайны (Foeniculum vulgare). Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Двух- і шматгадовыя травяністыя расліны з тоўстымі стрыжнёвымі каранямі. Галінастыя сцёблы вышынёй да 2 м, гладкія, акруглыя з сіняватым налётам. Цёмна-зялёнае лісце яйцападобна-трохвугольнае, 3 — 4-перыстарассечанае. Кветкі дробныя, жоўтыя, сабраныя ў складаны плоскі парасонік. Плод — двухсямянка.

Remove ads

Арэал

Існуе 2 віды. Пашыраны ў Еўразіі і Паўночнай Афрыцы. З'яўляецца старажытнай культурай Егіпта і Кітая, у Расіі — з пачатку 20 стагоддзя. На Беларусі культывуецца фенхель звычайны, ці аптэчны кроп (Foeniculum vulgare).

Ужыванне

Мае 2-6 % эфірнага алею, які выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці, медыцыне, парфумерыі. Лісце і насенне ўжываюцца як прыправа, макуха (мае да 20 % бялку) ідзе на корм жывёле.

Лекавыя, харчовыя, тэхнічныя і кармавыя расліны.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 54. — 160 с. 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads