Фернанду II

кароль Партугаліі (1837—1853) From Wikipedia, the free encyclopedia

Фернанду II
Remove ads

Фернанду II (Фердынанд II) (поўнае імя Фердынанд Аўгуст Франц Антон парт.: Fernando II de Portugal, Fernando Augusto Francisco António de Saxe-Coburgo-Gota-Koháry; 29 кастрычніка 1816 — 15 снежня 1885) — кароль Партугаліі з Саксен-Кобург-Гоцкай дынастыі, які кіраваў у 18371853 гадах.

Хуткія факты Прынц-кансорт Партугаліі, Кароль Партугаліі ...

Фердынанд нарадзіўся ў Германіі ў сям’і прынца Фердынанда Саксен-Кобург-Гоцкага (17851851) і прынцэсы Марыі Антоніі Кахары (17851851). У 1836 годзе ажаніўся з каралевай Партугаліі Марыяй II (18191853) і заснаваў новую дынастыю. За гады шлюбу ў іх нарадзілася 12 дзяцей:

  • Педру V (1837—1861), муж прынцэсы Стэфаніі Гогенцолерн-Зігмарынген (1837—1859);
  • Луіш I (1838—1889), муж Марыі Піі Італьянскай (1847—1911);
  • Марыя (1840—1840);
  • Жуан Марыя (1842—1861), 8-ы герцаг Бежа;
  • Марыя Ганна (1843—1884), з 1859 жонка Георга I, караля Саксоніі;
  • Антонія Марыя (1845—1913), з 1861 жонка Леапольда Гогенцолерн-Зігмарынген (1835—1905);
  • Фернанду (1846—1861);
  • Аўгусту (1847—1889);
  • Леапольду (1849—1849);
  • Марыя Глорыя (1851—1851);
  • сын (1851);
  • Яўгенія Марыя (1853—1853).

Пасля шлюбу быў падараваны тытул Каралеўскай Высокасці і герцага Браганса. Пасля нараджэння спадчынніка прастола Педру ў 1837 годзе атрымаў ад жонкі тытул караля.

18 (31) ліпеня 1850 атрымаў ад расійскага імператара Мікалая I вышэйшы расійскі ордэн Ордэн Святога Андрэя Першазванага.

У 1853 годзе пасля смерці жонкі быў абвешчаны рэгентам да паўналецця сына (1855). Пасля ўзвходжання на прастол Педру V не гуляў палітычнай ролі.

У 1869 годзе ажаніўся марганатычным шлюбам з опернай спявачкай Ізабелай Хенслер, графіняй Эдла (1836—1929). Адзін час зваўся магчымым кандыдатам на іспанскі прастол, тады вакантны пасля звяржэння Ізабелы II.

Remove ads

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  2. Lundy D. R. The Peerage
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q67129259'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21401824'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads