Флажалет (музычны інструмент)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Флажалет (фр.: flageolet[1]) — старадаўняя падоўжная флейта высокага рэгістра са свістковай прыладай.
Першы вядомы флажалет быў выраблены ў Францыі майстрам сьерам Жувіньі ў 1581 годзе.
Уяўляе сабой трубку з самшытавага дрэва або слановай косткі з каналам цыліндрычнага або адваротнаканічнага перасеку, з 6-ю адтулінамі для пальцаў і свістковай прыладай.
З пачатку XVIII стагоддзя складаўся з двух стыкуючых частак, прычым верхняя (са свістковай прыладай) была павялічанай (агульная даўжыня 300 мм) і пераўтвораная ў спецыяльную камеру з тампонам, якія ўбіраюць вільгаць.
Адрозніваюць флажалет французскі (з чатырма адтулінамі на адным баку, і двума — на тыльным), і англійскі (усе шэсць адтулін на адным баку). Існуе падвойны флажалет з адзінай свістковай прыладай і двума трубкамі, які дазваляе атрымаць два гукі адначасова.
Лад высокі, у дзве актавы, пачынаючы з рэ 2-й актавы.
Remove ads
Зноскі
- Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 2 : М—Я. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads