Флажалет (музычны інструмент)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Флажалет (фр.: flageolet[1]) — старадаўняя падоўжная флейта высокага рэгістра са свістковай прыладай.

Хуткія факты Флажалет (музычны інструмент) ...

Першы вядомы флажалет быў выраблены ў Францыі майстрам сьерам Жувіньі ў 1581 годзе.

Уяўляе сабой трубку з самшытавага дрэва або слановай косткі з каналам цыліндрычнага або адваротнаканічнага перасеку, з 6-ю адтулінамі для пальцаў і свістковай прыладай.

З пачатку XVIII стагоддзя складаўся з двух стыкуючых частак, прычым верхняя (са свістковай прыладай) была павялічанай (агульная даўжыня 300 мм) і пераўтвораная ў спецыяльную камеру з тампонам, якія ўбіраюць вільгаць.

Адрозніваюць флажалет французскі (з чатырма адтулінамі на адным баку, і двума — на тыльным), і англійскі (усе шэсць адтулін на адным баку). Існуе падвойны флажалет з адзінай свістковай прыладай і двума трубкамі, які дазваляе атрымаць два гукі адначасова.

Лад высокі, у дзве актавы, пачынаючы з рэ 2-й актавы.

Remove ads

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 2 : М—Я. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads