Фолаўт (тэлесерыял)
тэлесерыял From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Фолаўт» (англ.: Fallout) ― амерыканскі постапакаліптычны драматычны тэлесерыял, створаны сумесна Жэневай Робертсан-Дворэт і Грэмам Вагнерам[2] і распрацаваны Лізай Джой і Джонатанам Ноланам праз іх прадзюсарскую кампанію «Kilter Films» для «Amazon Prime Video». Ён заснаваны на франшызе ролевай відэагульні, якая створана «Interplay Entertainment», а цяпер належыць «Bethesda Softworks».
У 2020 годзе «Amazon» набыў правы на вытворчасць ігравога экшан-праекта, і ў ліпені гэтага года было абвешчана аб шоу, а да вытворчасці «Kilter Films» далучыліся «Bethesda Game Studios» і «Bethesda Softworks». Жэнева Робертсан-Дворэт і Грэм Вагнер з’яўляюцца сааўтарамі і выступаюць у якасці выканаўчых прадзюсараў, сцэнарыстаў і сашоуранераў. Нолан паставіў першыя тры эпізоды. Прадзюсар «Bethesda Game Studios» Тод Ховард, які рэжысіраваў розныя гульні ў серыі, разам з Джой і Ноланам стаў выканаўчым прадзюсарам. Дуэт Жэневы Робертсан-Дворэт і Грэма Вагнера быў наняты ў якасці шоуранераў серыяла ў студзені 2022 года, а Уолтан Гогінс і Эла Пернэл прайшлі кастынг у лютым і сакавіку адпаведна.
Прэм’ера «Фолаўт» адбылася на «Amazon Prime Video» на 10 красавіка 2024 года[3].
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
