Форт Баяр (тэлегульня)

французскае тэлешоу From Wikipedia, the free encyclopedia

Форт Баяр (тэлегульня)
Remove ads

«Форт Баяр» (фр.: Fort Boyard, транскрыпцыя: [fɔʁ bwa'jar]) — прыгодніцкае тэлешоу, дзеянне якога разгортваецца ў Біскайскім заліве, ля берагоў Прыморскай Шаранты, у форце Баяр. Першы выпуск выйшаў у эфір французскага тэлеканала Antenne 2[en] 7 ліпеня 1990 года. У прэм’ерны сезон 1990 года гульня называлася «Ключы ад форта Баяр».

Хуткія факты Форт Баяр, Жанр ...

Тэлегульня здымаецца ў крэпасці, пабудаванай у сярэдзіны XIX стагоддзя ля берагоў Францыі, паміж астравамі Іль-д’Экс[en] і Алерон[en]. «Форт Баяр» уяўляе сабой тэлегульню, у якой камандзе ўдзельнікаў неабходна вытрымаць шэраг фізічных і інтэлектуальных выпрабаванняў, каб, выігрываючы ключы і падказкі, атрымаць скарбы форта. Ключы неабходныя для допуску да наступнага этапу, паколькі менавіта яны адчыняюць скарбніцу форта. Падказкі ўяўляюць сабой розныя словы, злучаючы якія між сабой і падбіраючы асацыяцыі, ігракі могуць дайсці да ключавога слова.

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads