Фотахімія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Фотахімія — раздзел фізічнай хіміі, які вывучае хімічныя рэакцыі, што адбываюцца пад удзеяннем святла (фотахімічныя рэакцыі). Падзяляецца на: фотахімію малых малекул (дынаміка элементарнага акта ва ўзбуджаных электронных станах малекул); арганічная і неарганічная фотахімія (фотапераўтварэнні хімічных злучэнняў і метады фотахімічнага сінтэзу), фізічная фотахімія (механізмы і кінетычныя заканамернасці фотахімічных рэакцый). У фотахіміі набольш пашыраны метады імпульснага фатолізу, спектраскапіі, таксама электроннай мікраскапіі, дэнсіта- і сенсітаметрыі.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads