Фракійская грабніца ў Казанлыку
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фракійская грабніца — частка старажытнага некропаля каля горада Казанлык, Балгарыя. Аб'ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА з 1979 года.
Грабніца была створана ў канцы IV — пачатку III стагоддзя да н.э. для фракійскага кіраўніка Райгоса. Сцены абліцаваны мармуровымі плітамі і ўпрыгожаны фрэскамі. Карціны, якія апавядаюць пра жыццё фракійцаў і іх ваенныя перамогі, створаны мастаком Кадзамакісам, які выкарыстоўваў у сваёй працы 4 колеры: чорны, чырвоны, жоўты і белы. Сюжэты фрэсак звязаны з часам кіравання чалавека, для якога была пабудавана грабніца.
У цэнтры залы насупраць уваходу знаходзіцца выява мужчыны і жанчыны, якія сядзяць за сталом са стравамі, вакол іх — слугі з падарункамі. Вышэй — фігура Багіні-маці (Дэметры), якая кіруе падземным царствам. Даволі рэалістычна прадстаўлены сцэны пахавальнай цырымоніі — выява шлюбнай пары, якая трымаецца за рукі, сімвалізуе развітанне і растанне ў свеце мёртвых.
Грабніца фракійскага кіраўніка была знойдзена салдатам у 1944 годзе падчас збудавання акопа ў паўночна-ўсходняй частцы горада Казанлык.
Сёння доступ да грабніцы абмежаваны для таго, каб забяспечыць захаванасць фрэсак. Для турыстаў створана дакладная копія.
Remove ads
Галерэя
- Сцэны развітання з памерлым
- Фракійскі цар і царыца
- Гонкі на калясніцах
- Кучар і квадрыга, рэпрадукцыя насценнага роспісу
- Кучар і запражныя коні, рэпрадукцыя насценнага роспісу
- Купал над фракійскай грабніцай і арка (злева) асманскага перыяду
- Гліняныя разеткі і пацеркі пахавальнага вянка
- Залатыя ўпрыгожванні пахавальнага вянка
- Сярэбраны гарлач з пазалотай
- Купальны фрыз фракійскай грабніцы.
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фракійская грабніца ў Казанлыку
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads