Фракійская грабніца ў Свештарах
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фракійская грабніца — размешчана ў 2,5 км на паўднёвы захад ад села Свештары ў паўночна-усходняй частцы Балгарыі.
Адкрыта грабніца ў 1982 годзе пры раскопках гарадзішча. Датуецца III стагоддзем да нашай эры. Будавалася, меркавана, для фракійскага кіраўніка племені гетаў і яго жонкі.
Архітэктурны дэкор маўзалея лічыцца ўнікальным — на сценах шматколерныя раслінныя малюнкі і мудрагелістых форм карыятыды. Дзесяць жаночых фігур, выразаных на сценах цэнтральнай пахавальнай камеры, унікальныя і ніколі не сустракаліся ў фракійскіх землях. Яны з'яўляюцца сведчаннем кантактаў фракійцаў са старажытнымі элінамі.
Па касцях, раскіданых у маўзалеі, адноўлены шкілеты маладой жанчыны і двух мужчын — маладога і пажылога. Трэці, бакавы пакой грабніцы, прызначаны для захоўвання дароў аказаўся пустым. Лічыцца, што маўзалей быў разрабаваны. Аднак, невядома калі, і чаму рабаўнікі пасля таго, як выснеслі скарбы, зацэментавалі за сабой уваход у грабніцу.
У будаўніцтве грабніцы ўжыты характэрны для фракійцаў «сухі», без якіх-небудзь змацавальных раствораў, мур, прычым вапняковыя пліты падагнаны так шчыльна, што ў шчыліну не пралазіць лязо нажа.
У радыусе 2-х кіламетраў знойдзена яшчэ 26 курганоў розных памераў і ўвесь гэты раён абвешчаны археалагічным запаведнікам.
Remove ads
Спасылкі
- Артыкул у часопісе «Вакол свету»
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фракійская грабніца ў Свештарах
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads