Франка Крыстальдзі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Франка Крыстальдзі
Remove ads

Франка Крыстальдзі (італ.: Franco Cristaldi; 3 кастрычніка 1924 — 1 ліпеня 1992) — італьянскі кінапрадзюсар.

Хуткія факты Франка Крыстальдзі, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 3 кастрычніка 1924 года ў Турыне, Італія.

У 1946 годзе ён заснаваў кампанію «Vides Cinematografica», якая пачала займацца кінавытворчасцю і кінапракатам. У 80-х яе перайменавалі ў «Cristaldifilm».

За сваю доўгую прадзюсарскую кар’еру працаваў з многімі вядомымі рэжысёрамі і сцэнарыстамі, сярод іх: Франчэска Розі, П'етра Джэрмі, Марыа Манічэлі, Федэрыка Феліні, Лукіна Вісконці і Джузэпэ Тарнаторэ.

Аднымі з самых паспяховых фільмаў, у прадзюсіраванні якіх прымаў удзел Крыстальдзі, сталі Амаркорд (1973), Імя ружы (1986) і Новы кінатэатр «Парадыза» (1988 г.).

У 1977 годзе Крыстальдзі быў абраны прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі асацыяцый кінапрадзюсараў.

У 1984 годзе ён быў членам журы на 37-м Канскім кінафестывалі.

Remove ads

Асабістае жыццё

Быў жанаты з Карлай Сіманэці, у іх нарадзіўся сын Масіма.

Звярнуўся ў Ватыкан, яго першы шлюб быў скасаваны, і ў 1966 годзе Крыстальдзі ажаніўся з Клаўдзіяй Кардынале. Ён усынавіў яе сына Патрыцыа, а таксама садзейнічаў прасоўванню яе кар’еры. Яны развяліся ў 1975 годзе.

З 1983 года і да яго смерці ў 1992 годзе яго жонкай была актрыса Зеудзі Арая. Яна знялася ў некалькіх фільмах, якія ён прадзюсіраваў. Пасля смерці мужа прыняла ўдзел у далейшай дзейнасці яго кінакампаніі сумесна з Масіма Крыстальдзі.

Remove ads

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 ліпеня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q37312'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads