Франсуа-Жазеф Навез

From Wikipedia, the free encyclopedia

Франсуа-Жазеф Навез
Remove ads

Франсуа-Жазеф Навез (фр.: François-Joseph Navez; 16 лістапада 1787, Шарлеруа — 12 кастрычніка 1869, Брусель) — бельгійскі мастак.

Хуткія факты Франсуа-Жазеф Навез, Дата нараджэння ...

Навез у сваёй творчасці прытрымліваўся неакласічнага напрамку ў жывапісе. Вучыўся спачатку ў П’ера Франсуа ў Бруселі, а затым у Парыжы ў Жака-Луі Давіда. У 1810 годзе, сумесна з іншымі бельгійскімі мастакамі, засноўвае Таварыства аматараў жывапісу. У 1817—1822 гадах здзяйсняе падарожжа па Італіі, у гэты перыяд сваёй творчасці знаходзіцца пад уплывам жывапісу Энгра.

У 1835—1862 гадах Навез — дырэктар Каралеўскай Акадэміі вытанчаных мастацтваў у Бруселі. Быў настаўнікам такіх мастакоў, як Жан-Франсуа Партэль, Фані Гіфс, Альфрэд Стывенс. Навез атрымаў прызнанне як цудоўны партрэтыст, пісаў таксама карціны на міфалагічныя і гістарычныя тэмы.

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads