Жак-Луі Давід

From Wikipedia, the free encyclopedia

Жак-Луі Давід
Remove ads

Жак-Луі Давід (фр.: Jacques-Louis David; 30 жніўня 1748, Парыж — 29 снежня 1825, Брусель) — французскі мастак-жывапісец і педагог, заснавальнік і адзін з буйных прадстаўнікоў французскага неакласіцызму.

Хуткія факты Жак-Луі Давід, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Біяграфія

Жак-Луі Давід нарадзіўся 30 жніўня 1748 года ў сям’і аптовага гандляра жалезам Луі-Марыса Давіда і яго жонкі, Мары-Жэнеўеў (народж. Бюрон) і ў той жа дзень быў ахрышчаны ў царкве Сэн-Жэрмэн-л’Асеруа. Да 2 жніўня 1757 года — дня смерці свайго бацькі, які магчыма загінуў на дуэлі, жыў у пансіёне манастыра Пікпюс  (фр.).

Дзякуючы брату маці, Франсуа Бюрону, дзевяцігадовы Жак-Луі, пазаймаўшыся з рэпетытарам, паступіў у Калеж Чатырох Нацый на курс рыторыкі. Пасля чаго маці, пакінуўшы дзіця ў Парыжы на апецы брата, з’ехала ў Эўро. Будучыню Жака-Луі вызначылі яе сваякі: брат Мары-Жэнеўеў, Франсуа Бюрон, як і яе швагер, Жак-Франсуа Дэмезон, былі архітэктарамі, таксама сям’я была звязана сваяцтвам з мастаком Франсуа Бушэ. Калі ў дзіцяці былі заўважаныя здольнасці да малявання, было вырашана, што ён стане архітэктарам, як і абодва яго дзядзькі.

У 1775—1780 гг. навучаўся ў Французскай акадэміі ў Рыме, дзе вывучаў антычнае мастацтва і творчасць майстроў эпохі Адраджэння. У 1783 годзе абраны членам Акадэміі жывапісу.

Актыўна ўдзельнічаў у рэвалюцыйным руху, у 1792 г. абраны дэпутатам Нацыянальнага Канвента, галасаваў за смерць караля Людовіка XVI. Далучыўся да радыкальна-экстрэмісцкага крыла рэвалюцыянераў на чале з Маратам і Рабесп’ерам. З’яўляўся членам Камітэта грамадскай бяспекі, у якасці якога падпісваў загады аб арышце «ворагаў рэвалюцыі». У 1794 годзе пасля тэрмідарыянскага перавароту заключаны ў турму за рэвалюцыйныя погляды.

У 1797 годзе стаў сведкам ўрачыстага ўезду ў Парыж Напалеона і з тых часоў становіцца яго палкім прыхільнікам.

Пасля паразы Банапарта пры Ватэрлоа (1815) бяжыць у Швейцарыю, затым пераехаў у Брусель, дзе пражыў да канца жыцця. Пахаваны на могілках святой Гудулы ў Бруселі.

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

1. RKDartists Праверана 24 жніўня 2017.

2. Jacques-Louis David — 2009.

3. RKDartists

4. Pas L. v. Genealogics — 2003.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads